Ясьменцы: розьніца паміж вэрсіямі

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Мястэчка | Назва = Ясьменцы | Назва ў родным склоне = Ясьменцаў | Кр...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:24, 20 кастрычніка 2011

Ясьменцы — вёска ў Чамярыскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласьці Беларусі.

Ясьменцы
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Чамярыскі
Насельніцтва: 0 чалавек
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°40′ пн. ш. 30°22′ у. д. / 51.667° пн. ш. 30.367° у. д. / 51.667; 30.367Каардынаты: 51°40′ пн. ш. 30°22′ у. д. / 51.667° пн. ш. 30.367° у. д. / 51.667; 30.367
Ясьменцы на мапе Беларусі
Ясьменцы
Ясьменцы
Ясьменцы

Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (35 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэньне

У 10 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 27 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы ВасілевічыХойнікі ад лініі КалінкавічыГомель), 130 км ад Гомелю.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе КамарынБрагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджваньня ўсе пабудовы зьнесены і пахаваны пад пластом зямлі.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагодьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні. З 1811 года валоданьне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: капліца, вятрак, гамарня, у Брагінскай воласьці.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Краіна рад», працавалі вятрак (зь 1915 года) і гамарня. Уваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтар — вёска Глухавічы).

Насельніцтва

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1850 год — 11 двароў.
  • 1897 год — 30 двароў, 195 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 45 двароў, 227 жыхароў.
  • 1959 год — 173 жыхара (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (35 сем'яў) пераселены.

Вядомыя выхадцы

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыкляпэдыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласьць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Гл. таксама