Бешанковіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Літаратура: дапаўненьне
→‎Рэлігія: артаграфія
Радок 90:
У раёне існуе 16 рэлігійных суполак, зь іх: 11 — праваслаўных, 2 — рымска-каталіцкія, 1 — хрысьціянаў адвэнтыстаў сёмага дня, 1 — хрысьціянаў веры эвангельскай «Добрая вестка», 1 — эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў. Працуе 2 праваслаўныя і 2 рымска-каталіцкія нядзельныя школы.
 
На момант скасаваньня Уніі (паводле зьвестак на 1837 г.) існаваў асобны грэка-каталіцкі Бешанковіцкі дэканат (адзін з пяцідзесяці) Беларускай япархіі ГКЦ у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні, у якім паводле рэканструкцыі дасьледчыка УНііУніі Марыяна Радвана было 11 парафіяў, 12 сьвятароў і 10092 вернікі.
 
Апошнімі ўніяцкімі Бешанковіцкімі дэканамі былі а. Дзьмітры Яновіч (узрост невядомы) і а. Пій Перабіла (41 год). Перад самым скасаваньнем Уніі ад а. Яновіча ўладам удалося выбіць расьпіску аб згодзе прыняць праваслаўе. Інфармацыі пра падобную пісьмовую згоду ад іншых 10 сьвятароў дэканату няма - магчыма, такія расьпіскі ад іх выбіць так і не ўдалося. А манах-базыльянін а. Баніфаці Тарасевіч, 68 гадоў, адміністратар парафіі з Дабрыгораў, такую згоду ня даў. Паводле падлікаў М.Радвана, нягледзячы на ўсе намаганьні і запугваньнізапужваньні біскупа Ёсіфа Сямашкі і обер-пракурора Скрыпіцына, толькі 18,6% уніяцкага духавенства Беларускай япархіі выказала папярэднюю пісьмовую згоду на пераход у праваслаўе, а ў Віцебскай губэрні - усяго 43 сьвятары з 185.
 
Уніяцкія парафіі ў Бешанковіцкім дэканаце у 1837 г. былі ў наступных мясьцінах: