Танк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Зьяўленьне танкаў: дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Танк?oldid=38464074
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Танк?oldid=38464074
Радок 28:
У пэрыяд паміж сусьветнымі войнамі ў распрацоўку канструкцый танкаў ўключыліся й іншыя дзяржавы, акрамя [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[Францыя|Францыі]] й [[Нямеччына|Нямеччыны]]. У гэты ж час, калі генэральныя штабы й ўрада буйных сусьветных дзяржаваў, цьвяроза ацэньваючы вынікі [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], разумелі непазбежнасьць будучай, яшчэ больш крывавай вайны<ref>[http://www.firstwar.info/ «Першая сусьветная вайна»]. firstwar.info. {{ref-ru}}</ref>, распрацоўваліся й глябальныя стратэгіі баявых дзеяньняў. Прынятая генштабам стратэгія надавала вялікае значэньне танкавым войскам і ставіла адпаведныя задачы перад канструктарамі ўзбраеньняў і заводамі па выпуску танкаў.
 
У міжваенны пэрыяд танкабудаўнікі й вайскоўцы яшчэ не прыйшлі да адзінага меркаваньня пра аптымальную тактыку прымяненьня танкаў і прынцыпаў будаваньня іхных канструкцыяў, следзтвам чаго стаў выпуск танкаў такіх канструкцыяў, якія пасьля даказалі сваю нежыцьцяздольнасьць, бо былі вузкаспэцыялізаванымі, і не заўсёды выкарыстоўваліся па прызначэньні. Так, лёгкія танкі былі параўнальна слаба браніраванымі, аднак часьцяком і высакахуткаснымі (напрыклад, савецкі [[БТ-7]]). Іхняя браня абараняла толькі ад куляў стралковай зброі й снарадных аскепкаў і ў той жа час лёгка прабівалася кулямі процітанкавыхсупрацьтанкавых стрэльбаў і снарадамі процітанкавыхсупрацьтанкавых гармат, пачынаючы з [[калібар|калібра]] 37 мм. Узбраеньне большасьці лёгкіх танкаў гэтага пэрыяду было таксама занадта слабым (калібры артылерыі 25-37 мм), колькасьць экіпажа недастатковай (2-3 чалавека), а ўмовы існаваньня — на мяжы [[фізыялёгія|фізыялягічных]] магчымасьцяў танкістаў. У той жа час, у пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў, таленавіты амэрыканскі танкавы канструктар [[Джон Ўолтэр Крысьці]] стварыў арыгінальную схему незалежнай [[падвеска|падвескі]]. Дастаткова актыўна распрацоўваліся канструкцыі амфібійных і нават авіятранспартабельным танкаў.
 
[[Файл:Bt7 6.jpg|міні|240пкс|справа|БТ-7 з танкавым дэсантам]]
Беспэрспэктыўнымі апынуліся й маларухомыя шматвежавыя гіганты, якія мелі некалькі рознакаліберныя гарматы й кулямёты, як то францускі 70-тонны [[Char 2C]] і савецкі 50-тонны [[Т-35]]. Такая схема запатрабавала празьмернага павелічэньня экіпажа (да 10-12 чалавек), што вяло да цяжкасьцей цэнтралізаванага кіраваньня агнём у баявой абстаноўцы. Вялікія памеры, асабліва даўжыня й вышыня, вабілі за сабой дэмаскіроўку й, як следзтва, падвышаную ўразьлівасьць на полі бою. Тагачасныя адаптаваныя карбюратарныя [[рухавік]]і авіяцыйнага тыпу прадвызначылі нізкія цягава-дынамічныя якасьці такіх «супэртанкаў», асабліва пры разваротах. У цэлым багацьце недахопаў шматвежавых канструкцыяў прывяло да фактычнай немагчымасьці выкананьня імі ў поўнай меры задачаў, якія стаялі перад цяжкімі танкамі, такім чынам ужо да канца [[1930-я|1930-х]] гадоў шматвежавая схема фактычна была адвергнутая танкабудаўнікамі ўсіх краін. У міжваенны пэрыяд зьявіліся першыя танкі з [[дызэль]]нымі рухавікамі, напрыклад, у [[Японія|Японіі]] ў [[1932]] годзе. У [[СССР]] ужо ў сярэдзіне 1930-х гадоў была распрацавана праграма шырокай дызэлізацыі танкаў ўсіх клясаў, але рэальна аснасьціць такімі маторамі атрымалася толькі сярэднія й цяжкія машыны. У астатніх краінах дызэльныя маторы на танках ўжываліся параўнальна абмежавана да [[1950-я|1950-х]] гадоў.
 
=== Другая сусьветная вайна ===
[[Другая сусьветная вайна]] паўплывала на прагрэс у танкабудаўніцтве. Усяго за шэсьць гадоў танкі ў сваім прагрэсе зьдзейснілі большы рывок, чым за папярэднія дваццаць гадоў. Значная частка танкаў утрымлівала супрацьснарадавае браняваньне, магутныя даўгаствольныя гарматы калібрам да 152 мм, у канцы вайны зьявіліся першыя начныя (інфрачырвоныя) прыцэлы<ref>[http://www.krugosvet.ru/articles/124/1012444/1012444a9.htm «Бранятанкавая тэхніка»]. Энцыкляпэдыя Кругасьвет</ref>, [[радыё]]фікацыя танкаў пачала лічыцца неабходнай. Тактыка прымяненьня танкаў таксама дасягнула высокай ступені дасканаласьці, у першы пэрыяд вайны ([[1939]]—[[1941]]) нямецкія камандзіры прадэманстравалі ўсяму сьвету, як ужываньне танкавых злучэньняў дазваляе правесьці апэрацыі па апэратыўнаму й стратэгічнаму атачэньню й хутка выйграць вайну, гэтак званы «[[Бліцкрыг]]». Аднак і іншыя дзяржавы, як то [[Вялікабрытанія]], [[Францыя]], [[Польшча]], [[СССР]] і гэтак далей, стваралі ўласныя тэорыі тактыкі прымяненьня танкаў, шмат у чым падобныя да нямецкай.
 
У ходзе Другой сусьветнай вайны нямецкая школа зрабіла ўпор на павелічэньне браніраваньня й даўжыні гармат, паляпшэньне прыбораў назіраньня, уключаючы інфрачырвоныя прыборы начнога бачаньня, у той час як савецкая школа брала пераважна тэхналягічнасьцю й масавасьцю вытворчасьці, уносячы сур’ёзныя зьмены у канструкцыю базавых тыпаў танкаў ([[Т-34]], [[КХ]] і [[ІС]]) толькі пры крайняй неабходнасьці. Савецкая танкавая школа стварыла таксама досыць удалыя мадэлі іншых тыпаў бранятанкавай тэхнікі, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі й зьнішчальнікі танкаў. Амэрыканская школа пры некаторай першапачатковай адсталасьці ў пляне кампаноўкі й тэхналягічнасьці ўсё ж нагнала астаніх да канца вайны за кошт разгортваньня масавай вытворчасьці некалькіх выбраных мадэляў, добрай якасьці [[сталь|сталі]] й [[порах]]аў, а таксама радыёфікацыі, бо ўсталёўвалі мінімум па дзьве рацыі на танк. Найбольш удалымі нямецкімі танкамі сталі [[PzKpfw IV]] (самы масавы), «[[Тыгр (танк)|Тыгр]]» і, зь некаторымі абмоўкамі, «[[Пантэра (танк)|Пантэра]]» й «[[Каралеўскі тыгр (танк)|Каралеўскі тыгр]]». Лепшымі савецкімі танкамі, якія прымалі ўдзел у Другой сусьветнай вайне, былі прызнаныя сярэдні танк [[Т-34]] (у розных варыянтах, у тым ліку ягоны позьні варыянт [[Т-34-85]] з рознымі мадыфікацыямі 85-мм гармат) і цяжкі танк [[ІС-2]]. Лепшым амэрыканскім танкам быў прызнаны [[Шэрман (танк)|M4 «Шэрман»]], які шырока пастаўляўся ў [[СССР]] па [[лэнд-ліз]]у<ref>[http://www.deol.ru/manclub/war/lendlt.htm Бранятанкавы лэнд-ліз у СССР у гады Другой сусьветнай вайны]. deol.ru {{ref-ru}}</ref>.
 
Асабліва неспрыяльным для [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]] было суадносіны бранятанкавых стратаў у пачатковы пэрыяд [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] з чэрвеня па лістапад [[1941]] году й у пераломнай [[Курская бітва|Курскай бітве]].
 
== Кантсрукцыя ==