Танк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Зьяўленьне танкаў: дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Танк?oldid=38464074
Радок 23:
 
У [[Расейская імпэрыя|Расеі]] аднымі зь першых былі створаны [[танк Парахоўшчыкава]] («Расейкі ўсюдыход») й [[Цар-танк|колавы танк Лебядзенка]]. Кожны зь іх быў выраблены толькі ў адным экзэмпляры, што тлумачыцца альбо непрактычнай канструкцыяй, альбо «коснасьцю царскага ўрада». У расейскай арміі ў [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]] ня было ні айчынных, ні імпартных танкаў. Падчас [[Грамадзянская вайна ў Расеі|Грамадзянскай вайны]] [[Белая армія]] выкарыстоўвала танкі, якія яна атрымлівала ад краінаў [[Антанта|Антанты]] ў невялікіх колькасьцях. Адзін з захопленых [[Чырвоная армія|чырвонаармейцамі]] танкаў [[Рэно FT-17]] увесну [[1919]] году быў пасланы ў [[Масква|Маскву]], разабраны й дасьледаваны. Такім чынам, праблема стварэньня расейскага танка была вырашана стварэньнем [[танк М|танкаў тыпу М]] на аснове канструкцыі францускага Рэно FT-17. Першы з танкаў тыпу М атрымаў імя «Змагар за свабоду таварышч Ленін». На працягу [[1920]]—[[1921]] гадоў было выраблена 15 танкаў. Увесну [[1921]] году ў сувязі з заканчэньнем Грамадзянскай вайны й інтэрвенцыі праект быў згорнуты. У баявых дзеяньнях гэтыя танкі больш не ўдзельнічалі, іх выкарыстоўвалі ў [[калгас]]ах як [[трактар]]ы й на вайсковых парадах.
 
=== Міжваенны пэрыяд ===
[[Файл:Hotchkiss H-39.jpg|міні|240пкс|зьлева|Францускі танк Hotchkiss H-39]]
У пэрыяд паміж сусьветнымі войнамі ў распрацоўку канструкцый танкаў ўключыліся й іншыя дзяржавы, акрамя [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[Францыя|Францыі]] й [[Нямеччына|Нямеччыны]]. У гэты ж час, калі генэральныя штабы й ўрада буйных сусьветных дзяржаваў, цьвяроза ацэньваючы вынікі [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], разумелі непазбежнасьць будучай, яшчэ больш крывавай вайны<ref>[http://www.firstwar.info/ «Першая сусьветная вайна»]. firstwar.info. {{ref-ru}}</ref>, распрацоўваліся й глябальныя стратэгіі баявых дзеяньняў. Прынятая генштабам стратэгія надавала вялікае значэньне танкавым войскам і ставіла адпаведныя задачы перад канструктарамі ўзбраеньняў і заводамі па выпуску танкаў.
 
У міжваенны пэрыяд танкабудаўнікі й вайскоўцы яшчэ не прыйшлі да адзінага меркаваньня пра аптымальную тактыку прымяненьня танкаў і прынцыпаў будаваньня іхных канструкцыяў, следзтвам чаго стаў выпуск танкаў такіх канструкцыяў, якія пасьля даказалі сваю нежыцьцяздольнасьць, бо былі вузкаспэцыялізаванымі, і не заўсёды выкарыстоўваліся па прызначэньні. Так, лёгкія танкі былі параўнальна слаба браніраванымі, аднак часьцяком і высакахуткаснымі (напрыклад, савецкі [[БТ-7]]). Іхняя браня абараняла толькі ад куляў стралковай зброі й снарадных аскепкаў і ў той жа час лёгка прабівалася кулямі процітанкавых стрэльбаў і снарадамі процітанкавых гармат, пачынаючы з [[калібар|калібра]] 37 мм. Узбраеньне большасьці лёгкіх танкаў гэтага пэрыяду было таксама занадта слабым (калібры артылерыі 25-37 мм), колькасьць экіпажа недастатковай (2-3 чалавека), а ўмовы існаваньня — на мяжы [[фізыялёгія|фізыялягічных]] магчымасьцяў танкістаў. У той жа час, у пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў, таленавіты амэрыканскі танкавы канструктар [[Джон Ўолтэр Крысьці]] стварыў арыгінальную схему незалежнай [[падвеска|падвескі]]. Дастаткова актыўна распрацоўваліся канструкцыі амфібійных і нават авіятранспартабельным танкаў.
 
[[Файл:Bt7 6.jpg|міні|240пкс|справа|БТ-7 з танкавым дэсантам]]
Беспэрспэктыўнымі апынуліся й маларухомыя шматвежавыя гіганты, якія мелі некалькі рознакаліберныя гарматы й кулямёты, як то францускі 70-тонны [[Char 2C]] і савецкі 50-тонны [[Т-35]]. Такая схема запатрабавала празьмернага павелічэньня экіпажа (да 10-12 чалавек), што вяло да цяжкасьцей цэнтралізаванага кіраваньня агнём у баявой абстаноўцы. Вялікія памеры, асабліва даўжыня й вышыня, вабілі за сабой дэмаскіроўку й, як следзтва, падвышаную ўразьлівасьць на полі бою. Тагачасныя адаптаваныя карбюратарныя [[рухавік]]і авіяцыйнага тыпу прадвызначылі нізкія цягава-дынамічныя якасьці такіх «супэртанкаў», асабліва пры разваротах. У цэлым багацьце недахопаў шматвежавых канструкцыяў прывяло да фактычнай немагчымасьці выкананьня імі ў поўнай меры задачаў, якія стаялі перад цяжкімі танкамі, такім чынам ужо да канца [[1930-я|1930-х]] гадоў шматвежавая схема фактычна была адвергнутая танкабудаўнікамі ўсіх краін. У міжваенны пэрыяд зьявіліся першыя танкі з [[дызэль]]нымі рухавікамі, напрыклад, у [[Японія|Японіі]] ў [[1932]] годзе. У [[СССР]] ужо ў сярэдзіне 1930-х гадоў была распрацавана праграма шырокай дызэлізацыі танкаў ўсіх клясаў, але рэальна аснасьціць такімі маторамі атрымалася толькі сярэднія й цяжкія машыны. У астатніх краінах дызэльныя маторы на танках ўжываліся параўнальна абмежавана да [[1950-я|1950-х]] гадоў.
 
== Кантсрукцыя ==