Розьніца паміж вэрсіямі «Васіль Цяпінскі»

д (r2.6.4) (робат зьмяніў: en:Wasyl Ciapiński; касмэтычныя зьмены)
У канцы жыцьця Цяпiнскi, відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 году Полацкі [[гродзкі суд]] разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных з кнігадрукаваньнем.
 
У актавай кнізе «Менскі гродзкі суд» (Цэнтральны гістарычны архіў) за 1600 год занатаваны зьвесткі, што датычацца сьмерці Васiля Цяпінскага. У гродзкім судзе месцаместа менскага запісана скарга жыхароў Полаччыны Канстанціна і Абрама Цяпінскіх на баяраў зямяніна К. Гурына з маёнтку Юнцаўскі за гвалтоўны напад і зьбіцьцё іх у стадоле маёнтку Крайскі.
 
Калі б не адбылася гэтая жахлівая сутычка (такая характэрная для свайго часу), не даведаліся б мы аб нагодзе іх зьяўленьня ў межах Вялейшчыны і мэце падарожжа ''«...по справе своей, которую мети маем за позвы гродскими... перед судом... з земяны господарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном н Василием Матеевичами Тяпинскими (дзецi роднага брата Мікалая Цяпiнскага (бацькi Васіля) — Мацея Цяпінскага) о забите через них отцу нашого пана Василя Цяпинского..»''
Ананімны ўдзельнік