Вікіпэдыя:Прэс-рэлізы/40k: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, стыль
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д - Скарачэньні
Радок 10:
На цяперашні час разьдзел вольнай энцыкляпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам займае 59 месца з 282 разьдзелаў на ўсіх мовах сьвету. Асноўнымі тэмамі, пра якія напісаныя артыкулы, зьяўляюцца тэмы, тым ці іншым чынам датычныя Беларусі — геаграфіі, гісторыі, выбітных асобаў, дзяржаўнага ладу. Сярод апошніх артыкулаў можна адшукаць зьвесткі пра паэтаў і рэжысэраў, культурныя і мастацкія фундацыі, вёскі і дробныя паселішчы Беларусі. Дзякуючы плённай працы, праведзенай ў рамках тэматычнага тыдню, была значна пашыраная частка энцыкляпэдыі, якая тычыцца мастакоў Беларусі і ўсяго сьвету.
 
Агулам у беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам існуюць амаль 101 тысяча старонак і 20 тысячаў удзельнікаў, якія разам зрабілі больш за 1,1 млнмільёну правак. Колькасьць актыўных удзельнікаў разьдзелу, якія зрабілі прынамсі 5 рэдагаваньняў у жніўні 2011 году, склала 26 асобаў<ref>[http://stats.wikimedia.org/EN/TablesWikipediaBE_X_OLD.htm Зьвесткі па разьвіцьці Вікіпэдыі]</ref>. Разьдзел Вікіпэдыі па-беларуску быў створаны 12 жніўня 2004 году ў межах праекту «[[Вікіпэдыя]]» — публічнае ўнівэрсальнае інтэрнэт-[[энцыкляпэдыя|энцыкляпэдыі]], у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвочы.
 
Аўтарскае права на матэрыялы «[[Вікіпэдыя|Вікіпэдыі]]» рэгулюецца вольнай ліцэнзіяй [[Ліцэнзіі Creative Commons|Creative Commons Attribution/Share-Alike]], якая дазваляе вольна зьмяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе «закрываць» правы на створаную грамадзкасьцю інфармацыю пасьля занясеньня якіх-небудзь зьменаў і дадаткаў.
Радок 16:
У Вікіпэдыі асаблівая ўвага надаецца кантролю за ажыцьцяўленьнем аўтарскіх правоў і захаваньнем аб’ектыўнасьці ў артыкулах: абароненыя аўтарскім правам тэксты забаронена зьмяшчаць у Вікіпэдыю, а выявы могуць выкарыстоўвацца толькі на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня.
 
Найбуйнейшым разьдзелам Вікіпэдыі зьяўляецца разьдзел на ангельскай мове. Цяпер ён утрымлівае больш за 3 759 000 артыкулаў. Таксама мільённую мяжу пераадолелі разьдзелы на нямецкай (больш за 1 294 000 артыкулаў) і францускай (больш за 1 157 000 артыкулаў). Агульная колькасьць артыкулаў на ўсіх мовах перавысіла 20 мільёнаў. Існуе таксама беларуская Вікіпэдыя афіцыйным правапісам, якая налічвае 33,7 тыс.тысячаў артыкулаў і 67-е месца адпаведна ў [http://meta.wikimedia.org/wiki/List_of_Wikipedias сьпісе ўсіх Вікіпэдыяў]. Ад пачатку заснаваньня 12 жніўня 2004-га году артыкулы ў беларускай энцыкляпэдыі пісаліся разам абодвума правапісамі, але ад 2007 году ўсе артыкулы клясычным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэньня Вікіпэдыі афіцыйным правапісам.
 
== Крыніцы ==