Альбанія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: pa:ਅਲਬੇਨੀਆ
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д Ёсіф (БКП 23:72)
Радок 49:
[[16 красавіка]] [[1939]] году Альбанія была заваяваная [[Італія]]й, а італьянскі кароль [[Віктар Эмануэль ІІІ]] быў абвешчаны альбанскім каралём. Пасьля [[1941]] году да альбанскага пратэктарату было далучана [[Косава]]. У красавіку [[1943]] году краіна была занятая [[Нямеччына|нямецкімі]] войскамі. У [[1943]]—[[1944]] гадах у Альбаніі пачаў дзейнасьць моцны [[камунізм|камуністычны рух]].
 
Пасьля выхаду акупацыйных войскаў у краіне пачалася барацьба за ўладу паміж манархічнымі і камуністычнымі сіламі, якая скончылася перамогай камуністаў, акія перамаглі дзякуючы дапамозе югаслаўскага кіраўніка [[ІосіфЁсіф Броз Ціта|ІосіфаЁсіфа Броз Ціта]]. [[28 лістапада]] [[1944]] году Альбанія стала народнай рэспублікай пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і яе кіраўніка [[Энвэр Ходж|Энвэра Ходжа]]. ІосіфЁсіф Броз Ціта прапанаваў увайсьці ў склад Югаславіі Альбаніі і Баўгарыі, плянуючы стварэньне Вялікай Югаславіі, але гэтыя пляны не былі зьдзейсьненыя.
 
З [[1960-я|1960-х]] гадоў Альбанія пачала выходзіць з-пад кантролю [[СССР]]. У [[1968]] годзе Альбанія асудзіла інтэрвэнцыю савецкіх войскаў у [[Чэхаславакія|Чэхаславакію]] і выйшла з [[Варшаўская Дамова|Варшаўскай Дамовы]]. З гэтага часу сваю зьнешнюю палітыку Камуністычная Альбанія кіравала на мааісцкі [[Кітай]]. Альбанія стала першай краінай у сьвеце, якая абвясьціла сябе [[атэізм|атэістычнай]] краінай. У [[1976]] годзе назва краіны была зьменена на ''Народная Сацыялістычная Рэспубліка Альбанія''.