Стрэчаньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: sh:Prikazanje Gospodinovo u Hramu
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д Ёсіф (БКП 23:72)
Радок 5:
== Праваслаўная традыцыя ==
[[Файл:The_Candlemas_day_1731.jpg|рамка|Стрэчаньне Гасподняе, беларуская школа, 1731 г.]]
У час Стрэчаньня Царква ўспамінае падзею зямнога жыцьця [[Ісус Хрыстос|Госпада нашага Ісуса Хрыста]], якая сталася своеасаблівай повязьзю Старога Запавета з маючым адкрыцца Новым Запаветам. У законе Маіісеевым прадпісвалася прысьвячаць Богу ўсякага першынца мужчынскага полу. Таму праз сорак дзён пасьля Свайго Нараджэньня Богадзіця Ісус быў прынесены ў Ерусалімскі храм, дзе [[Багародзіца|Маці Божая]] ззь [[ІосіфЁсіф]]ам прынесьлі ва ўдзячную і ачышчальную ахвяру двух галубоў. I хоць Прасьвятая Дзева, якая нарадзіла Дзіця ад [[Дух Сьвяты|Духа Сьвятога]], ня мела патрэбы ў ачышчэньні, аднак, будучы глыбока пакорлівай, Яна выканала прадпісаньне закону.
 
На той час у Ерусаліме жыў праведны [[старац Сімяон]], якому было прадказана Духам Сьвятым, што ён не памрэ, пакуль ня ўбачыць Хрыста Збавіцеля. Як паведамляюць старажытныя гісторыкі, задоўга да [[Божае Нараджэньне|Нараджэньня Хрыстовага]] эгіпэцкі цар [[Пталамей II Філядэльф]] пажадаў дапоўніць змакамітую александрыйскую бібліятэку тэкстамі [[Стары Запавет|Старога Запавета]]. Для перакладу іх па грэцкую мову (са старажытнаяўрэйскай) ён запрасіў зь Ерусаліму 72 вучоных-кніжнікаў. Сярод іх быў і праведны Сімяон, якому прыйшлося перакладаць кнігу [[прарок Ісая|прарока Ісаі]]. Прачытаўшы ў арыгінале словы «Вось, Дзева ў чэраве прыме і народзіць Сына» (Іс. 7:14), ён вырашыў, што слова «Дзева» тут ужыта памылкова замест слова «жанчына», і хацеў выправіць тэкст. У гаты момант перад ім зьявіўся анёл і ўтрымаў ягоную руку са словамі: «Май веру напісаным словам, ты сам пераканаесься, што яны споўняцца, 6о ня 6удзе тваёй сьмерці, пакуль ня ўбачыш Хрыста Госпада, Які народзіцца ад Чыстай і Пранепарочнай Дзевы». 3 таго дня праведны Сімяон і стаў чакаць прышэсьця Хрыста.
 
I вось, у той самы дзень, калі Прачыстая Дзева Марыя і ІосіфЁсіф павінны былі зьдзейсьніць неабходны абрад, прападобны Сімяон па намаўленьні Духа Сьвятога прыйшоў у Ерусалімскі храм і сустрэў («стрэчаньне» — азначае сустрэча) іх на ганку. Узяўшы Богадзіця на рукі (за што і атрымаў празваньне Богапрыімца), старац Сімяон сказаў прарочыя словы: «Цяпер адпускаеш (з гэтага жыцьця) раба Твайго, Уладар, па слову Твайму, зь мірам (радасным духам), бо бачылі вочы мае выратаваньне Тваё, якое Ты падрыхтаваў перад тварам усіх народаў, сьвятло і асьвету язычнікаў і славу народа Твайго Ізраіля». Прасьвятой жа Дзеве праведны Сімяон сказаў пра Дзіця: «Вось з-за Яго будуць спрачацца ў народзе: адны ўратуюцца, а другія загінуць. А Табе Самой зброя пройдзе душу». Гэта азначала, што Божая Маці будзе перажываць вялікае гора за Свайго Сына, калі Ён будзе пакутваць.
 
Тут, у храме, знаходзілася пабожная ўдава [[Ганна-прарочыца]], васьмідзесяці чатырох гадоў, якая служыла Богу постам і малітваю ўдзень і ўночы. Яна таксама пазнала Збавіцеля і, наблізіўшыся, славіла Госпада і гаварыла пра Яго ўсім у Іерусаліме, хто чакаў прышэсьця на зямлю Хрыста. Так апошнім праведнікам адыходзячага Старога Запавета — праведнаму Сімяону і Ганне-прарочыцы было наканавана сустрэць у храме Богадзіця Ісуса — Носьбіта Новага Запавета.