Шагнамэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Shahnameh?oldid=454501585, стыль
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Кароткі аповяд: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Shahnameh?oldid=454501585
Радок 40:
У наступным цыкле, усе гульцы эгаістычны й напоўнены злом. Гэтая частка у цэлым зьяўляецца найболей цёмнай за іншыя. Гэты тон здаецца, адлюстроўваючы ісламскую заваёву сасанідзкага Ірана й апошнія дні пэрсыдзкага [[зараастрызм]]у.
 
Усе героі працы Фірдаўсі зьяўляюцца складанымі. Ніхто зь іх ня ёсьць архетыпам, а лепшыя пэрсанажы маюць дрэнныя недахопы, якія адлюстроўваюць горшыя моманты чалавецтва. Фірдаўсі быў засмучаны падзеньнем [[Пэрсыдзкая імпэрыя|Пэрсыдзкай імпэрыі]] й наступным панаваньнем [[арабы|арабаў]] і [[туркі|туркаў]]. «Шагнамэ» ў значнай ступені зьяўлялася ягонымі намаганьнямі па захаваньню памяці пра залатыя дні Пэрсіі, каб перадаць іх новаму пакаленьню, каб яны маглі вучыцца й спрабаваць пабудаваць лепшы сьвет<ref>A. Shapur Shahbazi, «Ferdowsi: A Critical Biography», Hardvard University Center For Middle Eastern Studies, Distributed by Mazda Publishers, 1991. стар. 49</ref>. Нягледзячы на тое, што твор фармальна зьяўляецца мусульманскім, «Шагнамэ» тым ня менш мае пэўныя антыарабскаяантыарабскія й антытурэцкія настроі<ref>Igor M. Diankonoff. «The Paths of History», Cambridge University Press, 1999, стар. 100, ISBN 0521643988</ref>.
 
=== Мітычная эпоха ===
[[Файл:Bayasanghori Shahnameh 5.jpg|міні|150пкс|справа|Прыдворныя Баясанггары гуляюць у шахматы]]
Пасьля першапачатковага ўслаўленьня [[Бог]]а й [[Мудрасьць|Мудрасьці]] «Шагнамэ» распавядае пра стварэньне сьвету й чалавека паводле меркаваньняў, якія існавалі ў Сасанідзкай імпэрыі. Пасьля гэтага ідзе расповяд пра гісторыю першага чалавека, [[Гаёмарт]]а, які таксама стаў першым царом пасьля пэрыяду горнага жыцьця. Ягоны ўнук [[Гушанг]], сын [[Сыямак]]а, выпадкова вынаўшаў агонь і ўсталяваў сьвята ў яго гонар. Гісторыі [[Тагмурас]]а, [[Джамшыд]]а, [[Загак]]а, [[Кавэ]], [[Фэрэйдун]]а й ягоных трох сыноў і ўнука месьцяцца ў гэтым разьдзеле. Гэтая частка «Шагнамэ» адносна кароткая й мае ў агульнай колькасьці каля 2100 верша ці чатыры адсотка ўсёй кнігі. Яна апавядае пра падзеі з прастатой, прадказальнасьцю й гістарычнай шпаркасьцю.
 
=== Гераічная эпоха ===
Амаль дзьве траціны «Шагнамэ» прысвечаны эпохе герояў, якая прасьціраецца ад пачатку панаваньня [[Манучэгр]]а да заваёвы Пэрсіі [[Аляксандар Македонскі|Аляксандрам Македонскім]], вядомым у Пэрсіі пад імём Сэкандар. Галоўнай асаблівасьцю гэтага пэрыяду зьяўляецца вялікай ролі [[сакі (племя)|сакійскіх]] герояў, якія зьяўляюцца ў якасьці асноўнай сілы пэрсыдзкай імпэрыі. [[Гаршасп]] коратка згадваецца разам са сваім сынам [[Нарыман]]ам, чый уласны сын [[Саам]] выступаў у якасьці вядучага паладына Манучэгра, які панаваў у [[Сыстан]]е. Ягонымі пераемнікамі былі ягоны сын [[Зал]]а й унук [[Рустам]], найадважны з адважных, а затым [[Фарамарз]].
 
Сярод гісторыяў, апісаных у дадзеным разьдзеле выдзяляюцца баляды пра Зале й [[Рудаба|Рудабу]], сем подзьвігаў Рустама, гісторыя пра [[Рустам і Саграб|Рустама й Саграб]], [[Сыяваш]]а й [[Судаба|Судабы]], Рустама й Акван Дыв, баляда пра [[Біджан і Маніжэ]], гісторыя пра войны з [[Афрасыяб]]ам, Рустама й [[Эсфандыяр]]а, а таксама гісторыя, напісаная [[Абу-Мансур Дакікі|Дакікі]] пра Гаштаспа й Арыспа.
 
Варта адзначыць, што легенда пра Рустама й Саграб сустракаецца толькі ў «Шагнамэ», і якая, як звычайна, пачынаецца зь лірычнай і падрабязнай прэлюдыі. Тут Фірдаўсі знаходзіцца ў зэніце сваёй паэтычнай сілы, стаўшы сапраўдным майстрам апавяданьня. Тысяча альбо каля таго вершаў гэтай трагедыі ўяўляе сабой адзін з самых кранальных расповядаў у сусьветнай літаратуры.
 
== Крыніцы ==