Масьленіца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: zh:谢肉节
W (гутаркі | унёсак)
+крыніца
Радок 1:
[[Файл:Pancake week (silver coin)r.gif|міні|200пкс|Манэта «[[Масьленіца (манэта)|Масьленіца]]», 20 рублёў, рэвэрс]]
'''Масьленіца, Сырны тыдзень''' — зімова-вясеньні тыдзень перад пачаткам [[Вялікі пост|Вялікага посту]], які адзначаецца у [[праваслаўная царква|Праваслаўнай царкве]]. Прыпадае на 8-ы [[тыдзень]] да [[Вялікдзень|Вялікадня]]. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы [[Люты|лютага]] — пачатку [[сакавік]]а [[Карова|каровы]] пасьпявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі ставаліся багатымі на [[малако]] і рабілі прадукты зь яго галоўнымі на стале. [[Абрады і звычаі беларусаў|Абрадавымі]] стравамі тыдня былі [[масла]] ды [[сыр]]. Таксама штодзень частаваліся [[Бліны|блінамі]] без [[мяса]], таму паводле [[Хрысьціянства|хрысьціянскага]] звычаю тыдзень называўся ''мясапусным'' — пустым ад мяса. Лічылася, што ўвесь тыдзень увечары ня варта было працаваць. Пашыранымі былі вечаровыя гасьцяваньні ды коўзаньне з [[Лёд|абледзянелых]] пагоркаў на санках. У [[чацьвер]], што называўся ''шырокім'', частавалі [[аладка]]мі карову, аб'язджалі жарабцоў, што дасягнулі трохгадовага ўзросту, ды абіралі вясковага [[пастух]]а на наступны год. Таксама цягам тыдню [[Зяць|зяці]] мелі завітаць да сваіх [[цешча]]ў на бліны. У [[Субота|суботу]] ладзіліся ''залоўкіны пасядзелкі'', калі гасьцявалі адзін у аднаго сваякі, а моладзь запрагала ў [[сані]] [[Конь|коней]] у аздобленаю стужкамі ды званочкамі [[вупраж]].
'''Масьленіца, Сырны тыдзень''' — зімова-вясеньні тыдзень перад пачаткам [[Вялікі Пост|Вялікага Посту]], які адзначаецца у [[праваслаўная царква|Праваслаўнай царкве]].
 
== Даравальная нядзеля ==
У [[Нядзеля|нядзелю]], пасьля ваджэньня па [[Вёска|вёсцы]], з заходам [[сонца]] спальвалі на вогнішчы пудзіла, як увасабленьне марознага часу, ды зламаныя, старыя рэчы. Лічылася, што ў гэты дзень — апошні перад [[Вялікі пост|Вялікім постам]], што цягнецца 7 тыдняў, — варта сталавацца 7 разоў. Сёмае сталаваньне было апошнім, калі перад [[пост]]ам елі [[Ежа|ежу]] [[Жывёлы|жывёльнага]] паходжаньня. Нядзелю называлі ''Даравальнай'', бо ўвечары ў кожным доме ўсе прасілі дараваць адзін аднаму. Гаспадар сядаў на [[Покуць|покуце]] пад [[абраз]]амі, чытаў [[Малітва|малітву]] і прасіў дараваньня ў сваіх продкаў — [[Дзед|дзядоў]] і прадзедаў. Потым па чарзе, ад старэйшага, на сярэдзіну пакоя выходзілі [[сын]]ы і [[Дачка|дочкі]] і прасілі ў [[Бацька|бацькі]]: «Прабач, бацька родны, калі чым [[Грэх|саграшыў]] перад табою, справай або языком». Затым прасіла дараваньня [[маці]]. Пасьля гадаванцы сядалі на лавы — сыны справа, дочкі зьлева. Бацька выходзіў на сярэдзіну пакоя, тройчы кланяўся ўсім і таксама прасіў дараваць за нядобрыя словы або дрэнныя ўчынкі. У [[Царква|цэрквах]] жа адбываўся абрад ачышчэньня, калі пры канцы [[набажэнства]] сьвятар прасіў дараваньня ў прыхаджанаў, якія тройчы адказвалі «[[Бог]] даруе!»<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 25 красавіка 2011| url = http://news.belta.by/by/print?id=614480| загаловак = Масьленіца| фармат = | назва праекту = Дасье| выдавец = [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]| дата = 7 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
== Праваслаўная традыцыя ==
Радок 11 ⟶ 14:
 
Увогуле Масьленіцы ўласьцівая незвычайная весялосць. Дзяўчаты, маладзіцы ўбіраюцца ў лепшыя строі. Моладзь наладжвае гушканьне на арэлях, коўзаньне з горак на санках. Чым вышэй узьляціш на арэлях, чым далей скоцісься з горкі — тым даўжэйшы быццам бы будзе лён. На Масьленіцу абавязкова ласуюцца блінамі, сьпяваюць масьленічныя песьні.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Maslenitsa|выгляд=міні}}