Ян Міхал Салагуб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Шляхціч | Імя = Ян Міхал Салагуб | Поўнае імя = | Арыгінальнае імя = | Жанчына = | ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:46, 5 кастрычніка 2011

Ян Міхал Салагуб (каля 1697 — 5 траўня 1748[1]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (17241731) і падскарбі вялікі літоўскі (17311746), ваявода берасьцейскі1746).

Ян Міхал Салагуб
Ян Міхал Салагуб. Невядомы мастак, каля 1740
Ян Міхал Салагуб. Невядомы мастак, каля 1740

Герб «Праўдзіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1697
Памёр 5 траўня 1748
Пахаваны
Род Салагубы
Бацькі Геранім Салагуб[d]
Кацярына з Гротгусаў[d]
Дзеці Юзэф Антоні Салагуб і Антоні Юзаф Салагуб[d]

Валодаў Горы-Горкамі, Чарэяй, Туравам, Івянцом. Трымаў Рэчыцкае, Азярышчанскае, Стралецкае і Саньніцкае староствы.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Салагубы гербу «Праўдзіч», сын Гераніма.

У 1713 атрымаў пасаду чашніка жамойцкага, у 1722 — падкаморыя гастынскага. Пазьней займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Таксама быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1724, маршалкам Галоўнага трыбуналу ў 1729 і 1747[2].

У шлюбе з Аленай Шамоўскай меў сыноў Юзэфа Антонія і Антонія.

Крыніца

  1. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Салагубы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 537.
  2. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Салагубы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 209.

Літаратура