Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі''' (ВШПЛМ) дзейнічала з восені [[1942]] года ў [[Менск]]у пад кантролем германскіх акупацыйных уладаў.
 
Кіраўніком ВШПЛМ [[В. Кубэ]] прызначыў Ё. Сівіцу, шэфа школьнага інспэктарату. Абедзьве структуры падпарадкоўваліся Генэральнаму камісарыяту Беларусі і працавалі пад кіраўніцтвам Сівіцы да канца акупацыі. Тэхнічным кіраўніком выдавецтва быў [[Язэп Найдзюк]]. ВыдавецтваЯно цесна супрацоўнічала з [[Беларуская народная самапомач|БНС]]. У выдавецтве працавалі: [[Мікола Байкоў]], [[Антон Лёсік]], [[Аўген Калубовіч]], [[Язэп Гладкі]] і інш. 3 ім супрацоўнічалі [[Янка Станкевіч]], [[Яўхім Кіпель]], [[Пётар Кісель]], [[Аляксей Туранкоў]], [[Мікола Шчаглоў]], [[Анатоль Тычына]] і інш.
 
Першай кнігай, якая выйшла з друку напрыканцы 1942 г., стаў "Беларускі лемантар" Пятра Кісяля — дырэктара адной зь менскіх школаў. Агулам ВШПЛМ выдала 24 кнігі.<ref>Ю. Туронак (2002)</ref>
Радок 7:
Хаця асноўнай задачай ВШПЛМ быў выпуск літаратуры для патрэбаў школьніцтва, яно таксама выпусьціла песеньнікі, рэпэртуарны зборнік, казкі, мастацкую, рэлігійную, вайсковую, навуковую і навукова-папулярную літаратуру. Пераважную частку выданьняў складалі арыгінальныя творы беларускіх аўтараў, апрацаваныя ўва ўмовах нямецкай акупацыі. Да іх ліку належалі школьныя падручнікі П. Кісяля, [[А. Лёсік]]а, [[Я. Станкевіч]]а і [[3оф'я Дабрынская|3. Дабрынскай]], зборнікі паэзіі і апавяданьняў [[Н. Арсеньнева]]й, [[Тодар Лебяда|Т. Лебяды]], [[М. Лясун|М. Лесун]]а, [[Алесь Салавей|А. Салаўя]] і [[Л. Случанін]]а, а таксама апрацаваны [[Я. Станкевіч]]ам пры ўдзеле [[Антон Адамовіч|А. Адамовіча]] "Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны". "Граматыка" [[Б. Тарашкевіч]]а лічылася перавыданьнем яе пятага віленскага выпуску, аднак яна была перапрацаваная і дапоўненая А. Лёсікам, [[К. Шкуцька]]м і А. Адамовічам згодна з патрабаваньнямі новага правапісу. Кніга [[Я. Найдзюк]]а "Беларусь учора і сяньня" мела характар навукова-папулярнай працы, прызначанай для нацыянальнай адукацыі інтэлігенцыі і старэйшай моладзі, у прыватнасьці, для вучняў настаўніцкіх сэмінарыяў. Новымі былі выданьні фальклёрных песень "Ой, прыйшла каляда", "Вясна-красна" і "Зборнік купальскіх і жніўных песьняў" з музычнай гарманізацыяй [[М. Шчаглоў|М. Шчаглова]], [[А. Туранкоў|А. Туранкова]] і інш. Некаторыя кнігі, як "Зборнік сцэнічных твораў", "Выбраныя беларускія народныя казкі" і "Што трэба ведаць кажнаму беларусу" [[Вацлаў Ластоўскі|В. Ластоўскага]], былі перадрукам ранейшых выданьняў, прычым апошняя была пашырана Я. Найдзюком. Прапаведнік царквы баптыстаў у Беларусі [[Антон Кецка]] апрацаваў у 1942 г. "Эвангельскі хрысьціянскі сьпеўнік", зьмешчаныя ў ім 142 рэлігійныя гімны былі часткова перадрукаваныя з папраўкамі з даваенных песеньнікаў і часткова новаперакладзены Натальляй Арсеньневай зь нямецкай мовы. Да перакладной літаратуры таксама адйосіўся "Страявы вайсковы статут", апрацаваны Віталем Мікулам на загад [[Іван Ермачэнка|I. Ермачэнкі]] для патрэбаў самааховы, паліцыі і школьнай моладзі.
 
16 кніг, выпушчаных ВШПЛМ, было надрукавана кірыліцай, 7 — [[беларуская лацінка|лацінкай]], 1 — двума алфавітамі; лацінкай друкаваліся пераважна школьныя падручнікі. Кнігі друкаваліся, за рэдкім выключэннемвыключэньнем, у Менску і [[Вільня|Вільні]]. Яны выпускаліся адносна вялікімі накладамі, напр. граматыка Тарашкевіча і кірылічны варыянт "Правапісу" А. Лёсіка выдадзеныя 100-тысячным накладам кожная, а арытмэтычныя задачнікі і лацінічны варыянт "Правапісу" — па 50 тыс. асобнікаў. Больш за палову выданьняў ВШПЛМ, былі надрукаваныя ў апошнія месяцы акупацыі — ад сьнежня 1943 да чэрвеня 1944 г., толькі частка іх накладаў магла быць распаўсюджаная, з прычыны эвакуацыі таксама не было закончана выданьне некалькіх кніг, падрыхтаваных ВШПЛМ да друку.
 
{{зноскі}}