Эдвард Гараздоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Hresk (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Эдвард Гараздоўскі''' ({{мова-pl|Edward Gorazdowski}}; (18431901) — узяты [[Дрэварыт|др...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:02, 30 верасьня 2011

Эдвард Гараздоўскі (па-польску: Edward Gorazdowski; (18431901) — узяты дрэварыт варшаўскі. У 1863 року распачаў працу ў часопісе «Tygodnik Ilustrowany». Мастацкім кіраўніком часопіса у той час быў Юліюш Косак. З часам Гараздоўскі стаўся найлепшым і амаль выключным выканаўцам малюнкаў у гэтым часопісе. У 1873 року ён перайшоў у рэдакцыю «Kłosów». Пасля замкненьня часопіса ў 1890 року, ён вярнуўся ў «Tygodnik Ilustrowany». Ён быў адным з лепшых дрэварытаў свайго часу. Ён быў аўтарам некалькіх сотняў высакаякасных дрэварытаў. Да найлепшых належаць тыя, якія ствараліся паводля малюнкаў Юліюша Косака і Міхала Андрыёлі. Акрамя таго, ілюстраваў кнігі, у тым ліку раман «Мэір Эзофавіч» (па-польску: «Meir Ezofowicz») Элізы Ажэшкі, «Старая байка» (па-польску: «Stara baśń)») Юзэфа Крашэўскага, або «На перавале» (па-польску: «Na przełęczy)») Станіслава Віткевіча.

Галерэя