Лацінка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎21 стагодзьдзе: дапаўненьне
Радок 188:
 
=== 21 стагодзьдзе ===
Напрыканцы 20 — пачатку 21 стагодзьдзя лацінка атрымала чарговую хвалю пашырэньня, якому не ў апошнюю чаргу паспрыяла разьвіцьцё [[інтэрнэт]]у ў Беларусі. Разам з гэтым пачалі зьяўляцца разнастайныя прапановы ўнесьці зьмены ў сыстэму пісьма беларускай лацінкі: у прыватнасьці, замяніць літару ''ŭ'' на ''w'', адмовіцца ад літары ''ł'' і некаторыя іншыя. На думку доктаркі філялягічных навук [[Ніна Баршчэўская|Ніны Баршчэўскай]], патрэбы рэфармаваць лацінку няма, бо яна дасканала адлюстроўвае ўсе рысы, характэрныя беларускай мове, і таксама існуе працяглая традыцыя выкарыстаньня беларускай лацінкі ў разьвіцьці сучаснай беларускай мовы, за час якой выпрацаваўся ўзор беларускай лацінкі.<ref name="barsceuskajalacinka">[http://web.archive.org/web/20071130023627/lacinka.org/?p=115 Niama patreby refarmavać našuju łacinku] // Łacinka.org, 2007</ref> Літару ''w'' нельга пісаць замест ''ŭ'', таму што літара ''w'' у гісторыі разьвіцьця беларускай лацінкі азначала кірылічную літару ''в'' і выкарыстоўвалася ў такім значэньні ў шматлікіх выданьнях 19 — пачатку 20 стагодзьдзя. З іншага боку, у найбольш распаўсюджанай сёння сусветнай мове - [[Англійская мова| англійскай мове]], вымаўленне літары ''w'' цалкам супадае з вымаўленнем літары ''ў'', і таму ёсць падстава для меркавання, што літара ''w'' будзе ужывацца стыхійна беларусамі, якія валодаюць англійскай мовай. На думку Ніны Баршчэўскай, літара ''ł'' мае ўсе падставы для існаваньня ў беларускай лацінцы, да таго ж напісаньне кшталту ''lies'' можа прывесьці да памылковага [[дыфтонг|дыфтангічнага]] вымаўленьня, бо ў некаторых беларускіх гаворках на поўдні Беларусі, а таксама на [[Падляшша|Падляшшы]] выступае дыфтонг ''ie'',<ref name="barsceuskajalacinka" /> што вымаўляецца як гук [i], які плаўна пераходзіць да [e].<ref>Ян Максімюк, [http://www.svaboda.org/Content/Article/1047927.html Let’s write and read Podlachian] // [[Радыё Свабода]], 17 сакавіка 2008 г.</ref> Між тым, верагоднасць гэтай памылкі захоўваецца, нават калі не адмаўляціся ад літары ''ł'', як у слове ''piesnia'', таму, калі развіць дадзены аргумэнт, трэба увогуле знішчыць двузнак ''ie''. Літара ''l'' пры прыняцці літары ''ł'' не мае адназначнага адпаведніку у беларускай [[Кірыліца| Кірыліцы]], і таму ужыванне літары ''ł'' натуральна успрымаецца сярэднім беларусам, як графічны полонізм, элэмэнт културнай оккупац'і. Яшчэ адным спрэчным пунктам з'яўляецца ужыванне лацінскай літары ''х'' для кірылічнай літары ''х'', якое было прапанавана яшчэ у 1645 годзе [[Вялікае Княства Літоўскае| велікалітоўскім]] граматыкам [[Ужэвіч|Ужэвічам]].
 
=== Інструкцыя па трансьлітарацыі геаграфічных назваў ===