Лацінка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎21 стагодзьдзе: меркаваньне
Радок 188:
 
=== 21 стагодзьдзе ===
Напрыканцы 20 — пачатку 21 стагодзьдзя лацінка атрымала чарговую хвалю пашырэньня, якому не ў апошнюю чаргу паспрыяла разьвіцьцё [[інтэрнэт]]у ў Беларусі. Разам з гэтым пачалі зьяўляцца разнастайныя прапановы ўнесьці зьмены ў сыстэму пісьма беларускай лацінкі: у прыватнасьці, замяніць літару ''ŭ'' на ''w'', адмовіцца ад літары ''ł'' і некаторыя іншыя. На думку доктаркі філялягічных навук [[Ніна Баршчэўская|Ніны Баршчэўскай]], патрэбы рэфармаваць лацінку няма, бо яна дасканала адлюстроўвае ўсе рысы, характэрныя беларускай мове, і таксама існуе працяглая традыцыя выкарыстаньня беларускай лацінкі ў разьвіцьці сучаснай беларускай мовы, за час якой выпрацаваўся ўзор беларускай лацінкі.<ref name="barsceuskajalacinka">[http://web.archive.org/web/20071130023627/lacinka.org/?p=115 Niama patreby refarmavać našuju łacinku] // Łacinka.org, 2007</ref> Літару ''w'' нельга пісаць замест ''ŭ'', таму што літара ''w'' у гісторыі разьвіцьця беларускай лацінкі азначала кірылічную літару ''в'' і выкарыстоўвалася ў такім значэньні ў шматлікіх выданьнях 19 — пачатку 20 стагодзьдзя. З іншага боку, у найбольш распаўсюджанай сёння сусветнай мове - [[Англійская мова| англійскай мове]], вымаўленне літары ''w'' цалкам супадае з вымаўленнем літары ''ў'', і таму ёсць падстава для меркавання, што літара ''w'' будзе ужывацца стыхійна беларусамі, якія валодаюць англійскай мовай. На думку Ніны Баршчэўскай, літара ''ł'' мае ўсе падставы для існаваньня ў беларускай лацінцы, да таго ж напісаньне кшталту ''lies'' можа прывесьці да памылковага [[дыфтонг|дыфтангічнага]] вымаўленьня, бо ў некаторых беларускіх гаворках на поўдні Беларусі, а таксама на [[Падляшша|Падляшшы]] выступае дыфтонг ''ie'',<ref name="barsceuskajalacinka" /> што вымаўляецца як гук [i], які плаўна пераходзіць да [e].<ref>Ян Максімюк, [http://www.svaboda.org/Content/Article/1047927.html Let’s write and read Podlachian] // [[Радыё Свабода]], 17 сакавіка 2008 г.</ref> Між тым, верагоднасць гэтай памылкі захоўваецца, нават калі не адмаўляціся ад літары ''ł'', як у слове ''piesnia'', таму, калі развіць дадзены аргумэнт, трэба увогуле знішчыць двузнак ''ie''. Літара ''l'' пры прыняцці літары ''ł'' не мае адназначнага адпаведніку у беларускай [[Кірыліца| Кірыліцы]], і таму ужыванне літары ''ł'' натуральна успрымаецца сярэднім беларусам, як графічны полонізм, элэмэнт културнай оккупац'і.
 
=== Інструкцыя па трансьлітарацыі геаграфічных назваў ===