Франчэска Андрыёлі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Мастак | Фон = | Імя = Франчэска Андрыёлі | Імя пры нараджэньні = Francesco Andriolli | Па...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 12:50, 18 верасьня 2011

Франчэска Андрыёлі (па-польску: Franciszek Andriolli, па-летувіску: Pranciškus Andriolis; 1794, Брэнтаніка ля Равэрета - травень 1861, Вільня) - мастак, жывапісец, скульптар італьянскага паходжаньня; бацька мастака ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі.

Франчэска Андрыёлі
Імя пры нараджэньні Francesco Andriolli
Дата нараджэньня 1794(1794)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1861(1861)
Месца сьмерці Вільня
Месца вучобы
Занятак скульптар, маляр

Біяграфія

Служыў у арміі Напалеона, у чыне капітана ўдзельнічаў у паходзе на Расею (1812), трапіў у палон. Пасьля вызваленьня з палону ажаніўся на польцы і абгрунтаваўся ў Вільні. У 1827 прыняў расейскае падданства. У Віленскім унівэрсітэце атрымаў спецыяльнасьць жывапісца і дэкаратара (1832), у Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў ў Санкт-Пецярбурзе - спецыяльнасьць настаўніка маляваньня (1839). Некаторы час выкладаў у Шаўлях у дваранскім вучылішчы.

Творчасьць

У 1830-е гады рэстаўраваў скульптуры і фрэскі ў каталіцкім катэдральным саборы у Вільні. Аўтар скульптурных твораў: «Укрыжаваньне» для францішканскага касьцёла Ушэсьця Сьвятой Дзевы Марыі у Вільні, 1841; таксама скульптурнага дэкору ў касьцёле Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Біржах