Штраймл: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: da:Shtreimel; касмэтычныя зьмены
афармленьне
Радок 1:
{{Абраны артыкул}}
[[Файл:Bialahanukabp.JPG|міні|right]]
 
[[Файл:Bialahanukabp.JPG|міні|right]]
 
'''Штра́ймл''' (ласкальная форма ад слова «''штрам''» — шапка) — галаўны ўбор [[хасыдызм|хасыдаў]], які тыя носяць толькі ў асабліва ўрачыстых выпадках (у суботу, сьвята, на вясельле ці калі сустракаюцца з [[рэбэ]]).
 
== Гісторыя ==
Адна з вэрсійвэрсіяў абвяшчае, што ў часы выгнаньня габрэяў з [[Гішпанія|Гішпаніі]] іх жадалі зьняважыць, прымушаючы насіць на галаве футру «нячыстай жывёліны» — хвост [[ліса|лісы]], каб адрозьніваць габрэяў ад іншых народаў. Але габрэі ператварылі гэты «знак ганьбы» ў «знак адрозьненьня». Тое ж здарылася і з [[магэндавіды|магэндавідамі]], якія прымушалі насіць габрэяў.
 
Колькі скурак ідзе на штраймл — столькі і легенд аб іх складзена. Гавораць, што фундатар хасыдызму [[Бааль шэм Тоў]] насіў акрамя штраймл, яшчэ і чалму. Па іншай легендзе — футравыя шапкі з дарагой футры насілі багацеі і арыстакраты, а габрэі проста перанялі гэтую моду.
Радок 36 ⟶ 34:
'''Штраймлма́хер''' (вытво́рца штраймл) — прафэсія рэдкая, перадаецца ад бацькі да сына. У інстытутах гэтаму ня вучаць. Лічыцца, што чужынцы не павінны прысутнічаць пры вырабе гэтых прадметаў. Таму ніколі нельга ўбачыць шыльду «Штраймл» над майстэрняй. Дзьверы майстэрні выглядаюць як дзьверы звычайнай кватэры, нярэдка там налепленыя якія-небудзь плякаты — [[пашквіль|пашквілі]]. Разьмяшчаецца майстэрня часта ў склепе, удалечыні ад староньніх вачэй. Шыльда на дзьвярох можа цалкам не адпавядаць мэце ўстановы. Робіцца гэта сьвядома — такая традыцыя. Майстэрні адчыненыя для наведвальнікаў ад 5 да 7 вечара, але прыйсьці туды проста так, з вуліцы, немагчыма. Патрэбна рэкамэндацыя. Лічыцца, што вытворцы штраймл — гэта адмысловая катэгорыя людзей — добрыя, ветлівыя, аматары распавядаць [[майсы]], але калі даходзіць да вытворчых сакрэтаў, яны захоўваюць поўнае маўчаньне. Вытворчыя сакрэты перадаюцца толькі ад бацькі да сына. Праца цалкам ручная, і акружаная таямнічасьцю.
 
Сёньня вырабляюцца два тыпы штраймлаў — з [[собаль|собаля]] і таньнейшыя — з «мердэра» ([[куніца]]). Да футры прад'яўляюццапрад’яўляюцца адмысловыя патрабаваньні — яно павіннае быць лёгкім, пухнатым, валасінкі не павінныя выпадаць. Пры гэтым трэба ўлічваць і асаблівасьці [[клімат]]у. Лепшым для штраймл лічыцца цёмна-карычневае футра. Выраб штраймла прадугледжвае мноства апэрацый — ад раскройкі футры да пашыву самой шапкі. Большасьць штраймлаў шыецца на замову для пэўнага кліента, з улікам яго пажаданьняў і магчымасьцяў.
 
Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, у штраймлы ўлетку ня горача, дзякуючы добрай вэнтыляцыі скураной асновы.
 
Галоўны сакрэт добрага, дарагога штраймла — лёгкасьць. Справа ў тым, што шкура і футра — даволі важкія, і існуе нямала прафэсійных сакрэтаў апрацоўкі скурак. Яны вытвараюцца адмысловымі рэчывамі, склад якіх захоўваецца ў сакрэце. Працэс гэты даволі доўгі. Такі спосаб апрацоўкі прыняты ў [[ЗША]]. Дзякуючы гэтаму спосабу штраймл атрымоўваецца лёгкім, «паветраным», і служыць доўга, не губляючы формы і зьнешняга выгляду. Чым шраймл лягчэйшы, тым ён даражэйшы.
 
У хасыдаў захоўваюцца штраймлы вядомых [[адмор]]аў. Гэтыя шапкі ня страцілі свайго выгляду дагэтуль.
 
Штраймл — прадмет неня з танных, ён каштуе ад 1800 да 2500 [[Амэрыканскі даляр|даляраў]]аў, у залежнасьці ад каштоўнасьці футры і спосабу апрацоўкі. Футра становіцца ўсё даражэй, таму і кошты на штраймл нязьменна растуць. Штраймл, які каштаваў 10 гадоў таму назад 1000 даляраў, зараз можа каштаваць удвая больш.
{{ізаляваны артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Галаўныя ўборы]]