Казімер Сваяк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат зьмяніў: pl:Kazimir Swajak; касмэтычныя зьмены
Радок 3:
 
== Бiяграфiя ==
У [[1905]] годзе скончыў пачатковую і [[Сьвянцяны|Сьвянцянскую]] павятовую школы. У [[1906]]—[[1907]] жыў у Вільні дзе пазнаёміўся з «[[Наша Ніва|Нашай Нівай]]». У [[1908]] паступіў у Пецярбургскую духоўную сэмінарыю. У [[1912]] захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912—1913 правёў на курорце ў [[Закапанэ]]. У [[1913]] у газэце «[[Беларус (газэта)|БеларусBielarus]]» друкуюцца яго творы. З прычыны хваробы толькі ўвесну [[1915]] быў высьвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэньне вікарыем у Камайскі касьцёл. Неўзабаве, к вялікай радасьці К. Стаповіча, яго пераводзяць у [[Клюшчаны]], што побач Баранёў, [[19 чэрвеня]] 1915 газэта «Беларус» зьмясьціла віншаваньне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.
 
У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле зьвестак Я. Драўніцкага, сьпявалі хлопцы і дзяўчаты зь Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, некаторыя нават з Трашчан. У самаго К. Стаповіча быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песьні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казаньне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касьцёле [[21 лістапада]] [[1915]] году.