Чорны кот (кабарэ): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Чорны_кот,_кабарэ?oldid=831343
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:29, 10 верасьня 2011

«Чорны кот» (па-француску: Le Chat Noir), «Ша Нуар» — знакамітае парыскае кабарэ на Манмартры.

Рэклама Саліса для «Чорнага ката»

Гісторыя

Было адкрыта мастаком Радольфа Салісам (Rodolphe Salis) 18 лістапада 1881 году і закрыта ў 1897 на вялікае расчараваньне Паблё Пікаса і іншых гасьцей гораду, якія прыбылі ў Парыж на Сусьветную выставу 1900 году. У іншых краінах былі адкрыты кабарэ, якія пераймалі «Чорнага ката», напрыклад, «Бадзяжны сабака» ў Санкт-Пецярбургу або «Чатыры ката» (Els Quatre Gats) у Барсэлёне. Таксама існуе кафэ «Чорны кот» у горадзе Корфу (Грэцыя) і нічым не характэрны рэстаран «У Чорнага Ката» (Au Chat Noir) у цэнтры Брусэлю.