Жортай: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Гоман Барысаўшчыны
 
афармленьне, выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Мястэчка
| Назва = Жортай
| Назва ў родным склоне = ЖортаяЖортаю
| Краіны = Беларусі
| Першыя згадкі = [[1766]]
| Плошча =
| Вышыня = 200
| Колькасьць насельніцтва = 240
| Год падліку насельніцтва = 2007
| Шчыльнасьць насельніцтва =
| Колькасьць двароў = 100
| Тэлефонны код = +375 177
| Паштовы індэкс = 222152
| Аўтамабільны код = 5
| Выява =
| Апісаньне выявы =
| Адміністрацыйная адзінка = Вобласьць
| Назва адміністрацыйнай адзінкі = [[Менская вобласьць|Менская]]
| Адміністрацыйная адзінка2 = Раён
| Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = [[Барысаўскі раён|Барысаўскі]]
| Сельсавет = [[Майсееўшчынскі сельсавет|Майсееўшчынскі]]
| Шырата_паўшар'е = паўночнае
| Шырата_градусаў = 54
| Шырата_хвілінаў = 34
| Шырата сэкундаў =
| Даўгата_паўшар'е = усходняе
| Даўгата_градусаў = 28
| Даўгата_хвілінаў = 34
| Даўгата сэкундаў =
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
 
'''Жо́ртай''' — [[вёска]] ў [[Барысаўскі раён|Барысаўскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]], за 11 км на захад ад [[Майсееўшчына|Майсееўшчыны]]. Жортай уваходзіць у склад [[Майсееўшчынскі сельсавет|Майсееўшчынскага сельсавету]].
 
== Гісторыя ==
=== Старажытныя часы ===
Пра час заснаваньня Жортая дакладна зараз сказаць немагчыма. Але было гэта хутчэй за ўсё вельмі даўно. Сьведчаньнем таму можа быць і вялікая курганная група, якая знаходзіцца за паўтара кілямэтракілямэтру на паўночны ўсход ад вёскі абапал дарогі на [[Каршавіца|Каршавіцу]]. Сваю назву Жортай верагодна атрымаў ад ракі [[Жартайка (рака)|Жартайкі]], якая працякае каля трох кілямэтраў ад вёскі.
 
=== ХVІІІ — пачатак ХІХ стагодзьдзяў ===
Зараз пытаньне пра тое, колькі раней было Жортаяў, шмат каму можа здацца дзіўным, але ў [[18 стагодзьдзе|ХVІІІ]] — пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзях]] згадваюцца некалькі вёсак, у аснове назвы якіх маецца такая назва.
 
Найбольш старое (зь вядомых) пісьмовае сьведчаньне пра адну з тых вёсак — [[Вялікі Жортай]] адносіцца да [[1766]] году. На той час у ім было шаснаццаць хат. Належаў ён да фальваркафальварку ў [[Латыгаль|Латыгалі]] ([[Латыголічы|Латыголічах]]).
 
Лягічна выказаць меркаваньне, што раз існаваў Вялікі Жортай, значыць, павінен быў быць і [[Малы Жортай]]. Аднак пісьмовыя сьведчаньні пра яго не захаваліся.
 
Па стане на [[1800]] год у Жортаі адзначаецца 22 двары, у якіх жыло 204 жыхары. Быў ля яго [[засьценак]], у якім была адна хата з васьмярыма жыхарамі. Цікава адзначыць, што на найбольш падрабязных мапах першай паловы — сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя Жортай не адзначаны. Хаця на іх ёсьць вёска [[Жартаец]], якая знаходзілася каля двух-трох кілямэтраў ад Жартайкі ў накірунку вёскі [[Люцец (вёска)|Люцец]].
 
У 30-я — 40-я гады [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзя]] зямлёй у Жортаі валодалі Корсак (па стане на [[1834]] год ён меў 31 прыгоннага селяніна), Капец (на той жа год — 53 прыгонных сялян) і Пяркоўскі (на той жа год — 7 прыгонных сялян). У гаспадарках Корсака і Капца было па аднамуадным [[фальварак|фальварку]].
 
Па стане на [[1876]] год сярод землеўладальнікаў у Жортаі згадваецца Іван Сьпірыдовіч. Аднак ён валодаў землямі ля [[Няўбор]]а ([[хутар]], потым вёска каля двух-трох кілямэтраў на ўсход ад ЖартаяЖартаю; заразцяпер не існуе). У тым жа годзе ў Жортаі сярод землеўладальнікаў адзначаецца Ганна Чарткова, якая атрымала тут 108 дзесяцін зямлі ў спадчыну. Яе гаспадаркай кіраваў арандатар.
 
З пачатку ХІХ стагодзьдзя і амаль да самага яго заканчэньня Жортай згадваецца выключна як адзіная вёска. Аднак ужо з [[1890]] году можна сустрэць згадваньні ЖортаяЖортаю першага і ЖортаяЖортаю другога. Так, у тым годзе ў першым Жортаі было 14 сялянскіх гаспадарак, у другім — 6. Адносіліся яны да [[Дуброўскае сельскага таварыства|Дуброўскага сельскага таварыства]] [[Красналуцкая воласьць|Красналуцкай воласьці]]. У [[1897]] годзе ў першым Жортаі ўжо было 24 двары, у якіх жыло 204 жыхары, у другім — 14 двароў і 60 жыхароў.
 
Цікава адзначыць, што старыя жыхары Жортая распавядаюць, што ў даўнія часы Жортай дзяліўся на дзьве часткі. Людзей, якія жылі ў адной зь іх, называлі карсакоўскімі (а тую частку вёскі, дзе заразцяпер [[сельсавет]], [[крама]] — называлі карсакавічы), а тых, што жылі ў другой (астатняя частка старой часткі вёскі) — капыцяне. Магчыма, што гэта і ёсьць адказ на пытаньне, дзе было два Жортаі. Паходжаньне і сэнс гэтых назваў ужо даўно згублены. Але, калі ўзгадаць, што ў першай палове ХІХ стагодзьдзя ў часы прыгоннага права сялянамі тут валодалі Корсак і Капец, то паходжаньне назваў карсакоўцы і капыцяне становіцца відавочным.
 
На пачатку ХХ стагодзьдзя пра Жортай пісалі ў асобных дакумэнтах як пра адзіную вёску, у асобных — як пра дзьве вёскі. У [[1911]] годзе Жортай згадваецца як адзіная вёска, у якой было каля 70 хат. Асноўным заняткам яе людзей у той час называецца нарыхтоўка [[лес]]у і сплаў яго на [[Пялік (возера)|Пялік]]. У той час пісалі, што палову з заробленых грошай «плытагоны» трацілі ў шынках на гарэлку (іх было шмат у навакольлях). Зямля ў той час з-за вялікай колькасьці камянёў і пяску для апрацоўкі выкарыстоўвалася мала.
 
У [[1917]] годзе згадваецца, што ў першым Жортаі было 24 двары і 240 жыхароў, у другім Жортаі — 21 двор і 134 жыхароў.
Радок 109 ⟶ 108:
== Вядомыя выхадцы ==
 
== Літаратура ==
* [http://goman.borisov-e.info/index.php?id=83 Жортай — вёска з заблытанай гісторыяй] // [[Міхась Мацельскі]], [[Гоман Барысаўшчыны]]
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://goman.borisov-e.info/index.php?id=83 Жортай — вёска з заблытанай гісторыяй] // [[Міхась Мацельскі]], [[Гоман Барысаўшчыны]]
* [http://pda.weather-in.by/by/minskaja/1403 Прагноз надвор'янадвор’я ў в. Жортай]
 
{{Майсееўшчынскі сельсавет}}