Розьніца паміж вэрсіямі «Наваградзкі замак»

д
д (вікіфікацыя, стыль)
д (→‎Разбурэньне замка: злучнасьць)
 
== Разбурэньне замка ==
Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны [[1654]]—[[1667]] гадоў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У [[1655]] годзе яго занялі казакі [[Іван Залатарэнка|Івана Залатарэнкі]]. А ў [[1660]] годзе часткова ўзноўлены замак быў заняты войскамі князя [[Іван Хаванскі|Івана Хаванскага]]. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадзкая, а таксама праслы сьценаў былі разбураныя да падмуркаў. [[Паўночная вайна]] канчаткова зьнішчыла мясцовыя ўмацаваньні: у [[1706]] годзе швэды, якія праходзілі праз горад, узарвалі іх рэшткі. Сваю вэрсію разбурэньня замка швэдамі падае [[Ян Чачот]] у сваёй балядзе «[[Наваградзкі замак (баляда)|Наваградзкі замак]]».
 
У [[1802]] годзе гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы горада. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзя]] на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоў.
34 504

зьмены