Казка: розьніца паміж вэрсіямі

выдуманая гісторыя ў прозе
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Казка?oldid=868323
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 05:52, 5 верасьня 2011

Казка — жанр літаратурнай творчасьці:

Хлопчык-з-пальчык і Волат. Ілюстрацыя 1865 году.

1) Казка фальклёрная — эпічны жанр вуснай народнай творчасьці: празаічны вусны аповед аб выдуманых падзеях у фальклёры розных народаў. Від апавядальнага, у асноўным празаічнага фальклёру (казачная проза), які ўключае ў сябе разнажанравыя творы, тэксты якіх абапіраюцца на выдумку. Казачны фальклёр супрацьстаіць «пэўнаму» фальклёрнаму апавяданьню (неказачная проза) (напр. міт, быліна, гістарычная песня, духоўны верш, легенда, дэманалягічныя апавяданьні, паданьне, былічка).

2) Казка літаратурная — эпічны жанр: арыентаваны на выдумку твор, цесна зьвязаны з народнай казкай, але, у адрозьненьне ад яе, належыць пэўнаму аўтару, яна не існавала да публікацыі ў вуснай форме і ня мела варыянтаў.

Літаратура

  • Людзей слухай, а свой розум май.//Беларускія народныя казкі. — Мн., Выдавецтва «Юнацтва», 1988, 207 С.
  • А. К. Сержпутоўскі. — Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета. — Мн., Выдавецтва «Універсітэцкае», 2000, 270 С.

Вонкавыя спасылкі

  Казкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў