Ромул: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
стыль
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 30:
| Сайт =
}}
'''Ромул''' ({{мова-la|Romulus}}) — легендарны заснавальнік [[Рым]]а й першы цар рымскі. Жыў у [[7 стагодзьдзе да н. э.|7 стагодзьдзі да н. э.]]. Паводле легенды, ён і ягоны брат [[Рэм]] былі дзецьмі бога [[Марс (бог)|Марса]] й вясталкі [[Рэя Сыльвія|Рэі Сыльвіі]], нашчадкамі мітычнага [[Энэй|Энэя]], якіх [[Амуліюс]], які таксама зьяўляўся нашчадкам Энэя, укінуў у раку [[Тыбр]] з мэтай зьнішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю й выкармлены ейным малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха [[Фаустула]]. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснаваньня Рыма падзел рымскіх грамадзянаў на [[патрыцыі|патрыцыяў]] і [[плебэі|плебэяў]], заснаваньне [[Рымскі сэнат|сэната]] як дарадчага органа пры кіраўніку, а таксама арганізацыю войска. Сярод сваіх аднагодак Ромул і Рэм, як сьцьвярджае паданьне, вылучаліся мужнасьцю, розумам, прыгажосьцю й высакароднасьцю, што нібыта сьведчыла пра іхняе боскае паходжаньне.
 
== Літаратура ==