Эндру Флэтчар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17:
=== Папулярнасьць ===
 
Флэтчара часта папракаюць за тое, што ён робіць замалы ўнёсак у музыку Depeche Mode. Гэта кыкліканавыклікана, галоўным чынам, тым, што ад яго мала патрабавалася, калі ў гурце быў [[Алан Ўайлдэр]]. Зараз Эндру значна больш заняты інструмэнтальнымі партыямі. Так, ён грае на бас-гітары ў песьні «A Pain That I’m Used To» з альбому Playing the Angel, як сьцьвярджае прад’юсар альбому Бэн Хілье, да таго ж можна пабачыць, як Эндру грае на бас-гітары ў песьні «The Sinner in Me» (відэа праз старонку [http://archives.depechemode.com/video/exclusives/fletchcam.html Fletchcam] і на дадатковым дыску да гэтага альбому) і ў песьні «Clean and Surrender» пэрыяду запісу альбому Playing the Angel ([http://www.dmreciever.com the Depeche Mode Receiver]).
 
Нягледзячы на нападкі з боку прэсы, кажуць, што Флэтчар выдатны інструменталіст. Ён грае большасьць партый на сынтэзатарах падчас выступаў на сцэне, хаця больш складаныя аранжыроўкі зробленыя прафэсійнымі студыйнымі музыкамі (а таксама Аланам Ўайлдэрам у пэрыяд з 1982 да 1995 году). Калі Алан Ўайлдэр далучыўся да гурту ў пачатку 1982 году, Флэтчар узяў на сябе абавязкі мэнэджэра, і ў музычным пляне ягоная роля зводзілася да агульных прапаноў, якія ператвараліся ў песьні Гора ды Гэхана.