Яцэк Качмарскі: розьніца паміж вэрсіямі

польскі бард часоў Салідарнасьці
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Музыка | Імя = Яцэк Качмарскі | Подпіс = | Лёга = | Фота ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:27, 2 верасьня 2011

Яцэк Марцін Качмарскі {па-польску: Jacek Kaczmarski; 22 сакавіка 1957, Варшава10 красавіка 2004, Гданьск) — культавы польскі бард часоў Салідарнасьці, асоба, якая па значнасьці набліжаецца да Высоцкага ў Расеі.

Яцэк Качмарскі
Яцэк Марцін Качмарскі
Яцэк Качмароўскі ў 1992 годзе
Дата нараджэньня 22 сакавіка 1957
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы, Варшава
Дата сьмерці 10 красавіка 2004
Месца сьмерці Сьцяг Польшчы, Гданьск
Прычына сьмерці рак гартані[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія паэт, празаік, сьпявак, бард, музыка
Навуковая сфэра паэзія[1], пратэставая песьня[d], словы[d][1], guitar performance[d][1], філялёгія[1] і проза[1]
Месца працы
Жанры аўтарская песьня[d]
Інструмэнты гітара
Бацька Janusz Kaczmarski[d]
Маці Anna Trojanowska-Kaczmarska[d]
Дзеці Патрыцыя Вольны[d]
Узнагароды
Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Сайт kaczmarski.art.pl (пол.)
Подпіс Выява аўтографу

Дэбютаваў, як выканаўца ў 1970-х, тройчы атрымліваў Гран-пры Студэнцкага фэстываля песьні ў Кракаве. Шырокую вядомасьць набыў пры канцы 70-х зь песьнямі пратэсту супраць камуністычнага панаваньня ў Польшчы. Самыя вядомыя песьні «Nasza klasa», «Mury», «Oblawa», «Poczekalnia» (саўндтрэк да стужкі «Палац» Кшыштафа Кісьлеўскага). Яго песьні сталі гімнамі антыкамуністычнай апазыцыі, а сам Качмарскі лічыўся голасам руху «Салідарнасьць».

У 1981 годзе вымушана эміграваў. Працаваў у польскай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа, канцэртаваў па ўсім сьвеце і запісваў альбомы, якія неаднаразова набывалі залаты статус. Вярнуўся ў краіну пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1990 годзе.

Працягваў пісаць песьні, канцэртаваць і выдаваць зборнікі паэзіі і прозы. Быў прызнаны заслужаным дзеячом культуры Польшчы, атрымаў Кавалерскі Крыж з рук прэзідэнта краіны Аляксандара Квасьнеўскага, узнагароджаны ордэнам Фрэдэрыка.

У 2004 годзе захварэў на рак гартані, страціў голас. Памёр 10 красавіка 2004 году ў шпіталі ў Гданьску. У 2006 годзе прэзідэнтам Лехам Качыньскім пасьмяротна адзначаны Камандорскім Крыжом — адной з найвышэйшых польскіх дзяржаўных узнагародаў.

Перкалады па беларуску

Крыніцы

[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варшаве]


Шаблён:Link FA

  1. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі