Джон Дос Пасас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6:
== Жыцьцяпіс ==
 
Нарадзіўся 14 студзеня 1896 году ў [[Чыкага]] ў сям'і пасьпяховага адваката. Скончыў [[Гарвардзкі ўнівэрсытэт]]. У гады першай сусьветнай вайны працаваў кіроўцам санітарнай машыны. Пісаць пачаў у ваенныя гады. Пасьля вайны шмат падарожнічаў па Эўропе ў якасьці карэспандэнта некалькіх амэрыканскіх газэт. У 1927 годзе адбылася падзея, якая істотна паўплывала на сьветапогляд Дос Пасаса, - пакараньне анархістаў Нікола Сака і Барталямэа ВанцэтыВанцэці. Дос Пасас перажыў душэўны крызыс, вынікам якога стала трылёгія ''«ЗША»'': ''«42-я паралель»'' (1930), ''«1919»'' (1932) і ''«Вялікія грошы»'' (1936). Гэтая трылёгія - вяршыня творчасьці Дос Пасаса. З гадамі ён станавіўся ўсё больш кансэрватыўным ў сваіх поглядах, і гэта не магло не адбіцца на яго творчасьці. Ў 1960-я гады кнігі Дос Пасаса яшчэ працягвалі выходзіць, але ні крытыкі, ні шырокая публіка іх практычна не заўважалі.
 
Лад жыцьця і дух 20 стагодзьдзя найбольш поўна адлюстраваны ў рамане ''«Манхэтэн»'' (''Manhattan Transfer'', 1935), які дасьледуе гарадзкое жыцьцё Нью-Ёрку, і ў трылёгіі ''«ЗША»'' (''USA'', 1930-1936) - ''«42-я паралель»'' (''The 42nd Parallel'', 1930), ''«1919»'' (''Nineteen-Nineteen'', 1931), ''«Вялікія грошы»'' (''The Big Money'', 1936), якая дае падрабязны агляд індустрыяльнай Амэрыкі за 1898-1929 гады. Трылёгія пазбаўленая сувязнай фабулы, гэта калейдаскоп эпізодаў з жыцьця найрозьнейшых пэрсанажаў, свайго роду зрэз амэрыканскага грамадзтва.