Розьніца паміж вэрсіямі «Джон Дос Пасас»

209 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
== Жыцьцяпіс ==
 
Нарадзіўся 14 студзеня 1896 году ў [[Чыкага]] ў сям'і пасьпяховага адваката. Скончыў [[Гарвардзкі ўнівэрсытэт]]. У гады першай сусьветнай вайны працаваў кіроўцам санітарнай машыны. Пісаць пачаў у ваенныя гады. Пасьля вайны шмат падарожнічаў па Эўропе ў якасьці карэспандэнта некалькіх амэрыканскіх газэт. У 1927 годзе адбылася падзея, якая істотна паўплывала на сьветапогляд Дос Пасаса, - пакараньне анархістаў Нікола Сака і Барталямэа Ванцэты. Дос Пасас перажыў душэўны крызыс, вынікам якога стала трылёгія "''«ЗША"»'': "''«42-я паралель"»'' (1930), "''«1919"»'' (1932) і "''«Вялікія грошы"»'' (1936). Гэтая трылёгія - вяршыня творчасьці Дос Пасаса. З гадамі ён станавіўся ўсё больш кансэрватыўным ў сваіх поглядах, і гэта не магло не адбіцца на яго творчасьці. Ў 1960-я гады кнігі Дос Пасаса яшчэ працягвалі выходзіць, але ні крытыкі, ні шырокая публіка іх практычна не заўважалі.
 
Лад жыцьця і дух 20 стагодзьдзя найбольш поўна адлюстраваны ў рамане ''«Манхэтэн»'' (''Manhattan Transfer'', 1935), які дасьледуе гарадзкое жыцьцё Нью-Ёрку, і ў трылёгіі ''«ЗША»'' (''USA'', 1930-1936) - ''«42-я паралель»'' (''The 42nd Parallel'', 1930), ''«1919»'' (''Nineteen-Nineteen'', 1931), ''«Вялікія грошы»'' (''The Big Money'', 1936), якая дае падрабязны агляд індустрыяльнай Амэрыкі за 1898-1929 гады. Трылёгія пазбаўленая сувязнай фабулы, гэта калейдаскоп эпізодаў з жыцьця найрозьнейшых пэрсанажаў, свайго роду зрэз амэрыканскага грамадзтва.
 
Раманы ''«Прыгоды маладога чалавека»'' (''Adventures of а Young Man'', 1939), ''«Першы нумар»'' (''Number One'', 1943) і ''«Вялікая задума»'' (''The Grand Design'', 1949) склалі другую трылёгію Дос Пасаса, якая выйшла ў 1952 годзе асобнай кнігай пад назвай ''«Акруга Калюмбія»'' (''District of Columbia''). Яму належаць яшчэ некалькі раманаў, у тым ліку ''«Як найлягчэй атрымаць посьпех»'' (''Most Likely to Succeed'', 1954) і ''«У сярэдзіне стагодзьдзя»'' (''Midcentury'', 1961), зборнік вершаў ''«Каляска на прывязі»'' (''A Pushcart at the Curb'', 1922); п'есы ''«Сьмяцяр»'' (''The Garbage Man'', 1926), ''«Авіякампанія»'' (''Airways, Inc''., 1929) і ''«На вышынях посьпеху»'' (''Fortune Heights'', 1934); кнігі шляхавых нататак ''«Расінанта, каб зарабіць зноў у шляху»'' (''Rossinante to the Road Again'', 1922), ''«Усходні экспрэс»'' (''Orient Express'', 1927), ''«Ва ўсіх краях»'' (''In All Countries'', 1934), ''«З вайны на вайну»'' (''Journey Between Wars'', 1938); і два зборнікі сацыялягічных артыкулаў - ''«На чым мы стаім»'' (''The Ground We Stand On'', 1941) і ''«Стан краіны»'' (''State of Nation'', 1944). У ліку яго апошніх твораў - "''«Вайна містэра Ўілсана»'' (''Mr. Wilson's War'', 1962) і ''«Лепшыя часы»'' (''The Best Times'', 1967).
 
Памёр Джон Дос Пасас ў Балтыморы 28 верасьня 1970 году.
75

зьменаў