Розьніца паміж вэрсіямі «Джон Дос Пасас»

102 байты дададзена ,  10 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
(Створана старонка са зьместам 'Джон Радэрыга Дос Пасас (англ.: John Roderigo Dos Passоs; 14 студзеня 1896, Чыкага - [[28...')
 
[[Файл:John dos Passos.jpg|thumb|Джон Дос Пасас]]
Джон Радэрыга Дос Пасас (англ.: John Roderigo Dos Passоs; [[14 студзеня]] [[1896]], [[Чыкага]] - [[28 верасьня]] [[1970]], [[Балтымор]]) - амэрыканскі пісьменьнік партугальскага паходжаньня. Продкі яго бацькі - выхадцы з выспы [[Мадэйра]].
 
== Жыцьцяпіс ==
 
Нарадзіўся 14 студзеня 1896 году ў [[Чыкага]] ў сям'і пасьпяховага адваката. Скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт. У гады першай сусьветнай вайны працаваў кіроўцам санітарнай машыны. Пісаць пачаў у ваенныя гады. Пасьля вайны шмат падарожнічаў па Эўропе ў якасьці карэспандэнта некалькіх амэрыканскіх газэт. У 1927 годзе адбылася падзея, якая істотна паўплывала на сьветапогляд Дос Пасаса, - пакараньне анархістаў Нікола Сака і Барталямэа Ванцэты. Дос Пасас перажыў душэўны крызыс, вынікам якога стала трылёгія "ЗША": "42-я паралель" (1930), "1919" (1932) і "Вялікія грошы" (1936). Гэтая трылёгія - вяршыня творчасьці Дос Пасаса. З гадамі ён станавіўся ўсё больш кансэрватыўным ў сваіх поглядах, і гэта не магло не адбіцца на яго творчасьці. Ў 1960-я гады кнігі Дос Пасаса яшчэ працягвалі выходзіць, але ні крытыкі, ні шырокая публіка іх практычна не заўважалі.
 
Лад жыцьця і дух 20 стагодзьдзя найбольш поўна адлюстраваны ў рамане «Манхэтэн» (Manhattan Transfer, 1935), які дасьледуе гарадзкое жыцьцё Нью-Ёрку, і ў трылёгіі «ЗША» (USA, 1930-1936) - «42-я паралель» (The 42nd Parallel, 1930), «1919» (Nineteen-Nineteen, 1931), «Вялікія грошы» (The Big Money, 1936), якая дае падрабязны агляд індустрыяльнай Амэрыкі за 1898-1929 гады. Трылёгія пазбаўленая сувязнай фабулы, гэта калейдаскоп эпізодаў з жыцьця найрозьнейшых пэрсанажаў, свайго роду зрэз амэрыканскага грамадзтва.
 
Раманы «Прыгоды маладога чалавека» (Adventures of а Young Man, 1939), «Першы нумар» (Number One, 1943) і «Вялікая задума"» (The Grand Design, 1949) склалі другую трылёгію Дос Пасаса, якая выйшла ў 1952 годзе асобнай кнігай пад назвай «Акруга Калюмбія» (District of Columbia). Яму належаць яшчэ некалькі раманаў, у тым ліку «Як найлягчэй атрымаць посьпех» (Most Likely to Succeed, 1954) і «У сярэдзіне стагодзьдзя» (Midcentury, 1961), зборнік вершаў «Каляска на прывязі» (A Pushcart at the Curb, 1922); п'есы «Сьмяцяр» (The Garbage Man, 1926), «Авіякампанія» (Airways, Inc., 1929) і «На вышынях посьпеху» (Fortune Heights, 1934); кнігі шляхавых нататак «Расінанта, каб зарабіць зноў у шляху» (Rossinante to the Road Again, 1922), «Усходні экспрэс» (Orient Express, 1927), «Ва ўсіх краях» (In All Countries, 1934), «З вайны на вайну» (Journey Between Wars, 1938); і два зборнікі сацыялягічных артыкулаў - «На чым мы стаім» (The Ground We Stand On, 1941) і «Стан краіны» (State of Nation, 1944). У ліку яго апошніх твораў - "Вайна спадара Ўілсана» (Mr. Wilson's War, 1962) і «Лепшыя часы» (The Best Times, 1967). Памёр Джон Дос Пасас ў Балтыморы 28 верасьня 1970 году.
 
Памёр Джон Дос Пасас ў Балтыморы 28 верасьня 1970 году.
75

зьменаў