Вінцэнт Корвін-Гасеўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 9:
| Герб = Slepowron.svg
| Шырыня гербу =
| Подпіс гербу = Герб «[[СлепаўронСьлепаўрон]]»
| Пасады =
| Пачатак пэрыяду =
Радок 32:
 
== Жыцьцяпіс ==
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Гасеўскія|Корвін-Гасеўскіх]] гербу «[[СлепаўронСьлепаўрон]]», сын [[Аляксандар Корвін Гасеўскі|Аляксандра]], [[Ваяводы смаленскія|ваяводы смаленскага]] і Эвы з [[Пацы|Пацаў]]. Пераемнік бацькі на пасадах старосты [[маркава|маркаўскага]] і [[пуні|пуньскага]], брата [[Крыштап Корвін-Гасеўскі|Крыштапа]] на ласадзе старосты [[вяліж|вяліскага]]; староста [[ашмяны|ашмянскі]], [[лазьдзея|лазьдзейскі]], [[Шырвінты|пашырвінцкі]], адміністратар [[Алыка|Алыцкай]] і [[Магілёўская эканомія|Магілёўскай]] эканоміяў<ref>[[Вячаслаў Насевіч]]. Гасеўскія // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 516.</ref>.
 
Навучаўся ў [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]], потым у [[Рым]]е, [[Падуя|Падуі]] і [[Вена|Вене]]<ref name="sahanovic"/>.
Радок 38:
Па вяртаньні на Бацькаўшчыну атрымаў ад караля і вялікага князя [[Уладзіслаў Ваза|Ўладіслава Вазы]] пасаду [[стольнік вялікі літоўскі|стольніка вялікага літоўскага]] ([[1646]]). У [[1648]] падпісваў элекцыю [[Ян Казімер|Яну Казімеру]], якога падтрымліваў яшчэ да абраньня каралём і вялікім князем.
 
Служыў у войску пад камандай [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]], калі той вёў барацьбу з казакамі. Удзельнік [[Бітва пад Лоевам|Бітвы пад Лоевам]] ([[1649]]). З [[1651]] — генэрал артылерыі, таго ж году ў [[Бітва пад Чарнобылем|бітве пад Чарнобылем]] разьбіў казацкае войска палкоўнікаў Антонава і Адамовіча. У [[1654]] атрымаў булаву палявога гетмана літоўскага ад Януша Радзівіла, якога папярэдне прызначылі [[гетман вялікі літоўскі|гетманам вялікікімвялікім літоўскім]]. Гэтым прызначэньнем кароль польскі і вялікі князь літоўскі [[Ян Казімер]] хацеў абмежаваць уплыў Януша Радзівіла ў войску, прызначыўшы на пасаду яго даўняга непрыяцеля<ref>{{артыкул|аўтар=Прыбытка, Г.|загаловак=Барацьба магнацкіх груповак у другой палове XVII — пачатку XVIII ст.|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Спадчына|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=[[Полымя (выдавецтва)|Полымя]]|год=1995|выпуск=|том=|нумар=5|старонкі=38—39|isbn=}}</ref>.
 
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] падпісаў у [[Кейданы|Кейданах]] [[Кейданская унія|швэдзка-літоўскую унію]]. Аднак неўзабаве зрабіўся прыхільнікам прымірэньня [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] для супольнай барацьбы супраць [[Швэцыя|Швэцыі]]. Выступіў за захаваньне уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім.
Радок 59:
Наступная [[бітва пад Філіпавам]] ([[22 кастрычніка]] [[1656]]) скончылася перамогай войскаў фэльдмаршала [[Густаў Атон Стэнбак|Густава Атона Стэнбака]]. У час хаосу бітвы Багуславу Радзівілу пашчасьціла ўцячы. У [[1658]] змагаўся са швэдамі на [[Інфлянты|Інфлянтах]] і [[Жамойць|Жамойці]].
 
Увосень [[1658]] у бітве з маскоўскім войскам пад [[Вільня]]й трапіў у палон — у суперніцтве з [[Павал Ян Сапега|Паўлам Янам Сапегам]], не чакаючы дапамогі, напаў на маскоўскае войска і быў разьбіты. Спробы П. Я. Сапегі вызваліць В. Корвін-Гасеўскага былі безвыніковымі. Больш за тры гады правёў у няволі ў [[Масква|Маскве]], аднак умовы ягонага ўтрыманьня не былі цяжкімі: у зьняволеньні працаваў зь літаратураю, рабіў пераклады з францускае мовы, пісаў. У [[1662]] яго вызвалілі пры абмене палоннымі. Атрымаў за службу [[Кейданы]].
 
У лістападзе [[1662]] В. Корвін-Гасеўскага накіравалі да Вільні на размову з узбунтаваным літоўскім войскам. Тамака яго арыштаваў віцэ-маршалак Канстатын Катоўскі. [[29 лістапада]] [[1662]] жаўнеры сканфэдэраванага войска злачынна забілі В. Корвін-Гасеўскага.