Кандагар (правінцыя): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Правінцыя_Кандагар?oldid=834547
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:06, 19 жніўня 2011

Кандагар (пушту کندھار) — адна з трыццаці чатырох правінцыяў Аўганістана. Разьмешчана ў паўднёвым Аўганістане, паміж правінцыямі Гільменд, Урузган і Забул. Адміністрацыйны цэнтар — горад Кандагар. Тэрыторыя — 54022 км ² з насельніцтвам амаль 890.000 чал, больш 300 000 з якіх пражываюць у горадзе Кандагар. Асноўнае насельніцтва — пуштуны.

Геаграфія

Большую частку правінцыі займае Баквійская пустыня. Вакол горада Кандагар разьмешчаны аазіс, дзе расьце шаўковіца і кіпарысы.