Розьніца паміж вэрсіямі «Васіль Цяпінскі»

Памер не зьмяніўся ,  9 гадоў таму
д
r2.6.4) (робат зьмяніў: en:Wasyl Ciapiński; касмэтычныя зьмены
д (r2.7.1) (робат дадаў: en:Vasily Tyapinsky)
д (r2.6.4) (робат зьмяніў: en:Wasyl Ciapiński; касмэтычныя зьмены)
Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы [[палянізацыя|палянізацыі]] і акаталічваньня беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі фэадаламі, якія ня толькі не дапамагалі народу разьвіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх ''«фалебными предками»'', саромеюцца свайго паходжаньня і мовы. Таму, паводле Цяпiнскага, ''«за такою неволею»'' замест ''«мудрости и цвичения»'' ''«оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают»''. Даўно насьпелай справай ён лічыў адкрыцьцё школ, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на старабеларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстаньня яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму разьвіцьцю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму разьвіцьцю чалавека ''«для лепшого розсудку»'', каб у іх ''«детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали»''. У сваім выданьні Эвангельля Васiль Цяпiнскi зьмясьціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.
Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён зьвязваў з асьветай наогул. Эвангельле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваей прадмове да Эвангельля Цяпiнскi пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяньня непрыяцеляў, якія зьдзекаваліся зь яго шчырага імкненьня надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісаньні сьвятых Матфея, Марка і пачатак з Эвангельля Лукі. Выданьнем [[Эвангельле|Эвангельля]] ён ставіў за мэту ня толькі спрыяць рэлігійнаму выхаваньню, але ўзьняць асьвету і нацыянальную самасьвядомасьць беларускага народу. Марыў пра школы, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]], дастаткова багатай для выкарыстаньня ў навучальных установах.
Мяркуюць, што Цяпінскі надрукаваў у [[Нясьвіж|Нясьвіжы]] 2 творы [[Сымон Будны |С. Буднага]]: «Катэхізм» і «Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». У прадмове да Катэхізму 1562 году ён прасіў сваіх апекуноў, асабліва сыноў Мікалая Радзівіла Чорнага, не адступацца ад старажытнай мовы продкаў, падтрымліваць яе дзяржаўны і побытавы статус. Але толькі ў творчасьці паспалітага беларускага шляхціца, глыбока і паўсядзённа павязанага і патрэбамі, і настроямі мясцовага насельніцтва, гэтыя асьветніцкія і духоўныя тэндэнцыі знайшлі найбольш моцнае і ўзвышанае ўвасабленьне, сталі асноўнай духоўнай справай яго жыцьця і дзейнасьці.
У Супрасльскім зборніку XVI стагодзьдзя перад прадмовай да Эвангельля Цяпiнскага, зьмешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпiнскiм.
 
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Цяпінскі, Васiль}}
 
[[Катэгорыя:Беларускія друкары|Цяпінскі, Васiль]]
 
[[be:Васіль Цяпінскі]]
[[en:VasilyWasyl TyapinskyCiapiński]]
[[lt:Vasilis Ciapinskis]]
[[ru:Тяпинский, Василий Николаевич]]
110 172

зьмены