Гэльсынгборг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Мястэчка | Назва = Хэльсынгборг | Назва ў родным склоне = ...'
 
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 57:
[[File:Helsingborg Magnus Stenbock staty.jpg|thumb|left|250px|Хэльсынгборг. Помнік Магнусу Стэнбоку каля Ратушы.]]
[[File:Helsingborg Kaernan.jpg|thumb|left|250px|Хэльсынгборг.Вежа Чэрнан.]]
Хэльсынгборг - адзін з найстаражытнейшых гарадоў [[Скандынавія|Скандынавіі]], лічыцца што забудова ў форме невялічкай фартэцыі існавала тут ужо ў X стагодзьдзі. Назва гораду паходзіць ад слоў ''helsing'' - частка шыі, а ў дадзеным выпадку - найвузкае месца праліву [[Эрэсунд]], і ''borg'' - замак. [[Адам Брэменскі]] ўзгадвае горад у 1070-х гадах, а 21 траўня 1085 Хэльсынгборг узгадваецца ў лісьце [[Данія|данскага]] караля [[Кнут Сьвяты|Кнута Сьвятога]] - гэтая дата й зьяўляецца афіцыйнай датай заснаваньня гораду. У XII стагодзьдзі быў пабудавана значна мацнейшы замак, горад пачаў расьці й у XIV стагодзьдзі Хэльсынгборг становіцца адным з найбуйнейшых гарадоў [[Данія|Даніі]]. У 1332 г. горад разам з усім Сконэ й Блекінге набыў швэдзкі кароль [[Магнус Эрыксан]], аднак ужо ў 1360 данскі кароль [[Вальдэмар Атэрдаг]] зноў адваяваў гэтыя землі. У XV-XVI стагодзьдзях значнасьць Хэльсынгборгу паменшылася са зьяўленьнем на спрацьлеглым беразе [[Эрэсунд]]у замка [[Кронборг]] у горадзе [[Хэльсынёр]]. У 1658 годзе Хэльсынгборг пераходзіць да [[Швэцыя|Швэцыі]] й у бліжэйшыя паўстагодзьдзя пабачыў шмат войнаў: у прыватнасьці, у 1710 годзе, падчас [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай ПашночнайПаўночнай вайны]] тут швэдзкая армія [[Магнус Стэнбок|Магнуса Стэнбока]] перамагла данцаў. У XIX стагодзьдзі горад паступова пачынае расьці. У 1892 Хэльсынгборг і Хэльсынёр былі злучаны паромам, прычым гэты транспарт злучае два гарады й сёньня. У 1921 годзе ў Хэльсынгборгу адчыніў свае дзьверы першы ў [[Швэцыя|Швэцыі]] Гарадзкі тэатар, які, дарэчы, у 1944 годзе ўзначальваў [[Інгмар Бэргман]]. 15 верасьня 1973 у мясцовым шпіталі памер кароль [[Густаў VI Адольф]].
 
== Выдатныя мясьціны ==