Т-54: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 72:
 
Т-54 экспартаваўся і быў на ўзбраеньні ў шматлікіх краінах, выкарыстоўваўся ў большасьці праваенных лакальных канфліктаў. Танк стаў вядомы сваёй найвысокай надзейнасьцю і прастатой. На працягу ўсёй [[Вайна ў Аўганістане|Афганскай вайны]] асноўным танкам у танкавых падраздзяленнях Кантэнгэнту Савецкіх войскаў былі [[Т-55]] і [[Т-62]]. Нягледзячы на наяўнасьць у дастатковай колькасьці больш сучасных і магутных танкаў на той час і сталую мадэрнізацыю лёгкай [[бронетэхніка|бронетэхнікі]] ў мотастралковых і паветрана-дэсантных падраздзяленнях, яго танкавы парк заставаўся без змен усё 9 гадоў вайны, што было абумоўлена адсутнасьцю сучасных танкаў у частках Савецкага Войска на паўднёвых межах [[СССР]] і абмежаваным лікам процітанкавых сродкаў у маджахедаў.
 
Сярэдні танк Т-54 быў створаны ў Ніжнім Тагіле канструктарскім бюро пад кіраўніцтвам А.А. Марозава ў 1946 годзе і падчас распрацоўкі меў пазначэньне «Аб'ект 137». На ўзбраеньне прыняты ў 1950 годзе. Сэрыйная вытворчасць была арганізавана ў [[Харкаў|Харкаве]], [[Ніжні Тагіл|Ніжнім Тагіле]] і [[Омск|Омску]]. Падчас вытворчасьці праводзілася мадэрнізацыя танка без змены яго маркі.
 
Танк распрацаваны па клясічнай схэме кампаноўкі з традыцыйным размяшчэньнем экіпажа ў вежы: злева ад гарматы знаходзіліся камандзір танка і наводчык, справа — зараджалы. Папярочнае размяшчэньне [[Рухавік|рухавіка]] ў кармавой частцы корпуса дазволіла за кошт скарачэння даўжыні маторна-трансмісійнага аддзяленьня павялічыць памеры баявога аддзяленьня і ўпершыню ўсталяваць на сярэднім танку 100-мм гармату.
 
У адрозненьне ад папярэдніх танкаў пры мантажы гармату заводзілася дульным зрэзам наперад у амбразуру вежы, нахіленай у бок насавой часткі корпуса, таму амбразура мела невялікую шырыню (400 мм). Гэта паляпшала абароненасць лабавай часткі вежы, аднак некалькі ўскладняла замену гарматы ў вайсковых умовах.
 
Дзякуючы прынятай схэме агульнай кампаноўкі вежу атрымалася пададвінуць у бок кармы танка і размясьціць на падбашанным лісьце корпуса люк механіка-кіроўцы. Гэта дало магчымасць значна ўзмацніць супрацьснарадную ўстойлівасць насавой часткі корпуса за кошт адсутнасьці люка ў верхнім лэбавым лісце, таўшчыня якога была павялічана да 120 мм пры вугле нахілу 60 адсоткаў. У той жа час зрушэньне люка механіка-кіроўцы налева ад падоўжнай восі корпуса запатрабавала ад кіроўцаў вызначаных навыкаў кіраваньня пры пераадоленні абмежаваных праходаў.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
* [http://army.lv/ru/t-54/631/32 Аrmy.lv]
 
[[Катэгорыя:Сярэднія танкі]]