PzKpfw IV: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 76:
З-за першапачатковых абмежаваньняў узбраеньня [[PzKpfw III]], было вырашана ў дадатак да яго стварыць танк агнявой падтрымкі, з больш дальнабойнай гарматай з магутным [[аскепкавы снарад|аскепкавым снарадам]], здольным пашкодзіць процітанкавую абарону за межамі дасяжнасці іншых танкаў. У студзені [[1934]] года Кіраваньнем узбраеньняў быў арганізаваны конкурс праектаў на стварэньне машыны такога класа, чыя маса не перавышала бы 24 тоны. Паколькі працы па бронетэхніцы ў Нямеччыне ў той перыяд усё яшчэ вяліся ў таямніцы, новаму праекту, як і астатнім, было прысвоена кодавае найменне «машына камандзіра батальёна» (ням. Bataillonsfuhrerwagen, звычайна скарачанае да B.W.). З самога пачатку распрацоўкай праектаў на конкурс заняліся фірмы «Рэйнмэталл» і «Крупп», пазьней да іх далучыліся «Даймлэр-Бэнц» і M.A.N. На працягу наступных 18 месяцаў свае распрацоўкі прадставілі ўсе фірмы, а праект «Рэйнмэталл» пад пазначэннем [[VK 2001(Rh)]] быў у 1934—1935 гадах нават выраблены ў мэтале ў выглядзе прататыпа.
 
Усе прадстаўленыя праэкты мелі хадавую частку з шахматным разьмяшчэньнем апорных коўзанак вялікага дыяметра і адсутнасьцю падтрымліваючых коўзанак, за выключэньнем усё таго жа [[VK 2001(Rh)]], у цэлым убраўшага хадавую частку са зблакірваннымі парамі апорнымі коўзанкамі малога дыяметра і бартавымі экранамі ад дасьведчанага [[Цяжкі танк|цяжкага танка]] [[Neubaufahrzeug|NbFz]]. Лепшым з іх у выніку быў прызнаны праект «Крупп» — '''[[VK 2001(K)]]''', але Кіраваньне ўзбраеньняў не задавальняла яго [[Рысора|рысорная]] [[падвеска]], якую яны патрабавалі замяніць больш дасканалай [[тарсіён|тарсіённай]]. Аднак «Крупп» настаяла на ўжываньні хадавой часткі са зблакаванымі парамі коўзанк сярэдняга дыяметра на рысорнай падвесцы, запазычанай у [[PzKpfw III]] яе жа распрацоўкі. Каб пазбегнуць непазбежных пры перапрацоўцы праекту пад тарсіённую падвеску затрымак з пачаткам вытворчасьці востра неабходнага войску танка, Кіраваньне ўзбраеньняў было змушанае пагадзіцца на прапанову «Крупп»<ref>Panzerkampfwagen IV Medium Tank 1936—1945</ref>. Пасьля дапрацоўкі праекту, «Крупп» атрымала замову на вытворчасць предсэрыйнай партыі новага танка, да таго часу атрымалага пазначэньне '''«браняваная машына з 75-мм гарматай»''' або, па скразной сістэме пазначэньняў, прынятых у то час, ''«эксперыментальны ўзор 618»'' (Versuchskraftfahrzeug 618 або ''[[VK 618]]''). З красавіка [[1936]] году, танк набыў сваё канчатковае пазначэньне — '''Panzerkampfwagen IV''' або '''PzKpfw IV'''. Акрамя гэтага, яму быў прысвоены азначнік ''VK 222'', які раней належыў [[Pz.Kpfw.PzKpfw II]].
 
== Сэрыйная вытворчасьць ==