PzKpfw IV: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 124:
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.J ===
[[Файл:Banska-Bystrica-nemecky-stredny-tank-PzKpfw.IV.AusfJ-1.jpg|thumb|300px|Музэйны PzKpfw IV Ausf.J.]]
З'яўленне з чэрвеня 1944 года на зборачных лініях мадэфікацыі '''Ausf.J''' было звязана са імкненьнем як мага больш патанніць і спрасьціць вытворчасьць танка ва ўмовах пагаршаючагася стратэгічнага становішча Нямеччыны. Адзінай, але істотнай зьменай, адрозьніваючай першыя ''Ausf.J'' ад апошніх ''Ausf.H'', стала ліквідацыя [[электрапрывад|электрапрывада]] павароту вежы і зьвязаных з ім дапаможнага [[Карбюратарны рухавік|карбюратарнага рухавіка]] з [[электрагэнератар|генератарам]]<ref">H. L. Doyle, T. Jentz. - Panzerkampfwagen IV Ausf.G, H and J 1942—45</ref>. Неўзабаве пасьля пачатку выпуску новай мадэфікацыі былі ліквідаваныя пісталетныя парты ў карме і бартах вежы, бескарысныя з-за экранаў, а таксама спрошчаная канструкцыя іншых лючкоў. З ліпеня на месцы ліквідаванага дапаможнага рухавіка пачалі ўсталёўваць дадатковы [[паліўны бак]] ёмістасцю ў 200 літраў, але дужаньне з яго падцяканьнем зацягнулася да верасня 1944 года. Акрамя гэтага, 12-мм дах корпуса пачалі ўзмацняць прываркай дадатковых 16-мм лістоў. Усе наступныя зьмены былі накіраваныя на наступнае спрашчэньне канструкцыі, найболей прыкметнымі сярод іх былі адмова ад [[цымэрытам|цымэрытавага]] пакрыцьця ў верасні і скарачэньне ліку падтрымліваючых коўзанак да трох на борт у сьнежні 1944 года. Вытворчасьць танкаў мадэфікацыі ''Ausf.J'' працягвалася амаль да самога канца вайны, да сакавіка [[1945]] года, але паніжэньне тэмпаў вытворчасьці, звязанае з паслабленьнем прамысловасьці Нямеччыны і цяжкасьці з пастаўкамі сыравіны, прывялі да таго, што было выпушчана толькі 1758 танкаў гэтай мадэфікацыі.
 
== Машыны на базе Panzerkampfwagen IV ==