PzKpfw IV: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 100:
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.F  ===
Экранаваньне дадатковай бранёй, ужывалае на папярэдніх мадыфікацыях, было нерацыянальным і разглядалася толькі як часавае рашэньне, што і стала прычынай з'яўленьня наступнай мадыфікацыі, 7.Serie/B.W. або Ausf.F. Замест ужываньня навясной брані, таўшчыня лабавай верхняй пліты корпуса, лабавай пліты вежы і маскі гарматы была даведзеная да 50 мм, а таўшчыня бартоў корпуса і бартоў і кармы вежы — да 30 мм. Ламаная верхняя лабавая пліта корпуса была ізноў замененая прамой, але гэтым разам з захаваньнем курсавога кулямёта, а бартавыя люкі вежы атрымалі падвойныя створкі. У сувязі з тым, што маса танка пасьля занесеных змен вырасла на 21 % у параўнаьнні з Ausf.A, для паніжэньня ўдзельнага ціску на грунт былі ўведзеныя шырэйшыя гусеніцы. Іншыя, меней прыкметныя змены, уключалі ўводзіны вентыляцыйных паветразаборнікаў у сярэднім лабавым лісьце для астуджэння тормазаў, іншае размяшчэнне глушыцеляў і злёгку змененыя ў сувязі з патаўшчэннем броні назіральныя прыборы і ўсталёўку курсавога кулямёта. На мадыфікацыі Ausf.F да вытворчасці PzKpfw IV упершыню падлучыліся іншыя фірмы, акрамя «Круп». Апошняя атрымала першую замову на 500 машын сёмай сэрыіі, пазней замовы на 100 і 25 адзінак атрымалі фірмы «Вомаг» і «Нібэлунгэнвэрке». З гэтай колькасьці, з красавіка 1941 года па сакавік 1942 года, да пераключэньня вытворчасьці на мадыфікацыю Ausf.F2, было выпушчана 462 танка Ausf.F, 25 з якіх былі яшчэ на заводзе пераабсталяваныя ў Ausf.F2.
 
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.F2(Ausf.J) ===
Хоць асноўным прызначэньнем 75-мм гарматы PzKpfw IV з'яўлялася зьнішчэнне небранаваных мэт, наяўнасць у яе боекамплекце [[Бранябойны снарад|бранябойных снарадаў]] дазваляла танку паспяхова дужацца і з [[Бронетэхніка|бронетэхнікай]], абароненай супрацькульнымі або лёгкім супрацьснарадным браняваньнем<ref>H. L. Doyle, T. Jentz. Panzerkampfwagen IV Ausf.G, H and J 1942—45</ref>. Але супраць танкаў з магутным супрацьснарадным браняваньнем, такіх як [[Вялікабрытанія|брытанская]] «[[Мацільда (танк)]]» або [[СССР|савецкія]] [[КВ-1]] і [[Т-34]], яна апынулася цалкам неэфектыўная. Яшчэ ў [[1940]] — пачатку [[1941]] года, пасьпяховае баявое ўжываньне «Мацільды» актывізавала працы па пераўзбраеньні PzKpfw IV гпрматай з лепшымі процітанкавымі магчымасцямі. З [[19 лютага]] 1941 года па асабістым загадзе [[Гітлер|Гітлера]] былі пачатыя працы па ўзбраеньні танка 50-мм гарматай [[5 cm KwK 38|Kw.K.38 L/42]], усталёваўшайся таксама на [[PzKpfw III]], і ў наступным працы па ўзмацненьні ўзбраеньня PzKpfw IV прасоваліся таксама пад яго кантролем<ref>H. L. Doyle, T. Jentz. - Panzerkampfwagen IV Ausf.G, H and J 1942—45</ref>. У красавіку, адзін PzKpfw IV Ausf.D быў пераўзброены найноўшай, больш магутнай, 50-мм гарматай [[5 cm KwK 39|Kw.K.39 L/60]] для дэманстрацыі [[Гітлер|Гітлеру]] да яго дня нараджэння, [[20 красавіка]]. Быў нават вызначаны выпуск сэрыі з 80 танкаў з такім узбраеньнем з жніўня 1941 года, але да таго часу цікавасць Кіраваньня ўзбраеньняў (''Heereswaffenamt'') зрушылася да 75-мм даўгаствольнай гармаце і ад гэтых плянаў адмовіліся.
 
[[Файл:Pak40 cfb borden 2006 1.jpg|thumb|300px|Процітанкавая прылада ''7,5 cm PaK.40 L/46'']]
Паколькі Kw.K.39 ужо была зацверджаная ў якасці ўзбраення для PzKpfw III, для PzKpfw IV было вырашанае абраць яшчэ больш магутную гармату, якую нельга было бы ўсталяваць на [[PzKpfw III]] з яго меньшым дыяметрам пагона вежы. Яшчэ з сакавіка 1941 года «[[Friedrich Krupp AG Hoesch-Krupp|Круп]]» у якасьці альтэрнатывы 50-мм гармаце разглядала новую 75-мм гармату з даўжынёй ствала ў 40 калібраў, прызначалую для пераўзбраеньня [[StuG III]]. На дыстанцыі ў 400 [[Мэтар|мэтраў]] яна прабівала 70-мм браню пры вугле сустрэчы ў 60°, але Кіраваньне ўзбраеньняў патрабавала, каб ствол гарматы не выступаў за габарыты корпуса танка, яго даўжыня была паменшаная да 33 калібраў, што пацягнула за сабой паніжэньне бронепрабівальнасьці да 59 мм пры тых жа ўмовах. Была таксама запланаваная распрацоўка [[падкалібэрны бранябойны снарад|падкалібэрнага бранябойнага снарада]] з аддзяляльным паддонам, які прабіваў 86-мм браню пры тых жа ўмовах. Працы па пераўзбраеньні PzKpfw IV новай гарматай ішлі пасьпяхова, і ў снежні 1941 года быў пабудаваны першы прататып з гарматай ''7,5 cm Kw.K. L/34,5''<ref>H. L. Doyle, T. Jentz. - Panzerkampfwagen IV Ausf.G, H and J 1942—45</ref>.
 
Тым часам пачалася [[Апэрацыя Барбароса|уварваньне ў СССР]], падчас якога гэрманскія войскі сутыкнуліся з танкамі [[Т-34]] і [[КВ]], малапаразлівымі для асноўных танкавых і [[Процітанкавая прылада|процітанкавых]] прылад [[вэрмахт|вэрмахту]] і пры гэтым нясучымі 76-мм гармату, якая прабівала лабавую браню гэрманскіх танкаў практычна на любых рэальных дыстанцыях бою. Адмысловая Танкавая камісія, пасланая на фронт у лістападзе 1941 года для вывучэньня гэтага пытаньня, рэкамендавала пераўзбраеньне гэрманскіх танкаў такой гарматай, якая дазволіла бы ім зьнішчаць савецкія машыны з большых дыстанцый, застаючыся па-за радыусам [[эфэктыўны агонь|эфэктыўнага агню]] апошніх. [[18 лістапада]] 1941 года была ініцыяваная распрацоўка танкавай гарматы, аналягічнага па сваіх магчымасцях новай 75-мм процітанкавай гармаце [[Pak 40]]. Такая гармата, першапачаткова атрымалае пазначэньне ''Kw.K.44'', была распрацавана сумесна фірмамі «Круп» і «[[Rheinmetall-Borsig AG|Рэйнмэталл]]». [[Ствол (зброя)|Ствол]] перайшоў да яго ад процітанкавай прылады без змен, але снарады апошняга былі занадта доўгія для выкарыстаньня ў танку, для танкавай гарматы была распрацаваны карацейшая і тоўстая [[гільза]], што пацягнула пераробку казённай часткі гарматы і памяньшэньне агульнай даўжыні ствала да 43 калібраў. Kw.K.44 атрымала таксама адрозны ад процітанкавай гарматы аднакамэрны [[дульны тормаз]] сфэрычнай формы. У такім выглядзе гармата была прынята на ўзбраеньне як ''[[7,5 cm KwK 40|7,5 cm Kw.K.40 L/43]]''<ref>H. L. Doyle, T. Jentz. - Panzerkampfwagen IV Ausf.G, H and J 1942—45</ref>.
 
[[Файл:Bundesarchiv Bild 101III-Zschaeckel-167-22, Frankreich, Panzer bei Fahrt durch eine Ortschaft.jpg|thumb|300px|Pz.Kpfw.IV Ausf.F2. Францыя, ліпень 1942 года]]
PzKpfw IV з новай гарматай першапачаткова пазначаліся як «пераабсталяваныя» (7.Serie/B.W.-Umbau або ''Ausf.F-Umbau''), але неўзабаве атрымалі пазначэньне '''Ausf.F2''', у то час як машыны ''Ausf.F'' са старымі гарматамі сталі менавацца ''Ausf.F1'', каб пазьбегнуць блытаніны. Пазначэньне танка па адзінай сістэме пры гэтым змянілася на '''Sd.Kfz.161/1'''. За выключэньнем іншай гарматы і звязаных з гэтым дробных зьмен, такіх як усталёўка новага прыцэла, новых кладак для снарадаў і злёгку змененая браніроўка супрацьадкатных прылад гарматы, ''Ausf.F2'' раньніх выпускаў былі ідэнтычныя танкам ''Ausf.F1''<ref>B. Culver - PzKpfw IV in Action</ref>. Пасьля месячнага перапынку, звязанага з пераходам на новую мадэфікацыю, выпуск ''Ausf.F2'' пачаўся ў сакавіку [[1942]] года і працягваўся па ліпені таго жа года. Усяго было выпушчана 175 танкаў гэтага варыянту і яшчэ 25 пераабсталявана з ''Ausf.F1''.
 
== Захаваўшыяся асобнікі ==