PzKpfw IV: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 95:
З'яўленне новай мадэфікацыі, 6.Serie/B.W. або Ausf.E, было выклікана першым чынам недастатковасьцю бранявой абароны машын раньніх сэрый, прадэманстраванай яшчэ падчас Польскай кампаніі. На Ausf.E, таўшчыня ніжняй лабавай пліты была даведзеная да
50 мм, акрамя гэтага стала стандартнай усталёўка дадатковых 30-мм пліт над верхняй лабавой і 20-мм — над бакавымі плітамі, хоць на малаважнай частцы танкаў раньніх выпускаў дадатковыя 30-мм пліты не ўсталёўваліся. Бранявая абарона вежы, разам з тым, засталася ранейшай — 30 мм для лабавай пліты, 20 мм для бартавых і кармавы пліт і 35 мм для маскі гарматы. Была ўведзеная новая камандзірская вежка, з таўшчынёй вертыкальнага браняваньня ад 50 да 95 мм. Быў таксама паменшаны нахіл кармавой сценкі вежы, зараз вырабляючаяся з суцэльнага ліста, без «наплыву» для вежкі, а на машынах позняга выпуску да кармы вежы стаў мацавацца небранаваная скрыня для снараджэньня. Акрамя гэтага, танкі Ausf.E адрозніваліся яшчэ — новым назіральным прыборам кіроўцы, спрошчанымі кіроўнымі і накіроўвалымі коламі, палепшанай канструкцыяй розных люкаў і назіральных лючкоў і ўводам вежавага вентылятара. Замова на шостую серыю PzKpfw IV склаў 223 адзінкі і быў выкананы ў поўным аб'ёме ў перыяд з верасьня 1940 па красавік 1941 года, раўналежна з вытворчасьцю танкаў Ausf D.
 
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.F  ===
Экранаваньне дадатковай бранёй, ужывалае на папярэдніх мадыфікацыях, было нерацыянальным і разглядалася толькі як часавае рашэньне, што і стала прычынай з'яўленьня наступнай мадыфікацыі, 7.Serie/B.W. або Ausf.F. Замест ужываньня навясной брані, таўшчыня лабавай верхняй пліты корпуса, лабавай пліты вежы і маскі гарматы была даведзеная да 50 мм, а таўшчыня бартоў корпуса і бартоў і кармы вежы — да 30 мм. Ламаная верхняя лабавая пліта корпуса была ізноў замененая прамой, але гэтым разам з захаваньнем курсавога кулямёта, а бартавыя люкі вежы атрымалі падвойныя створкі. У сувязі з тым, што маса танка пасьля занесеных змен вырасла на 21 % у параўнаьнні з Ausf.A, для паніжэньня ўдзельнага ціску на грунт былі ўведзеныя шырэйшыя гусеніцы. Іншыя, меней прыкметныя змены, уключалі ўводзіны вентыляцыйных паветразаборнікаў у сярэднім лабавым лісьце для астуджэння тормазаў, іншае размяшчэнне глушыцеляў і злёгку змененыя ў сувязі з патаўшчэннем броні назіральныя прыборы і ўсталёўку курсавога кулямёта. На мадыфікацыі Ausf.F да вытворчасці PzKpfw IV упершыню падлучыліся іншыя фірмы, акрамя «Круп». Апошняя атрымала першую замову на 500 машын сёмай сэрыіі, пазней замовы на 100 і 25 адзінак атрымалі фірмы «Вомаг» і «Нібэлунгэнвэрке». З гэтай колькасьці, з красавіка 1941 года па сакавік 1942 года, да пераключэньня вытворчасьці на мадыфікацыю Ausf.F2, было выпушчана 462 танка Ausf.F, 25 з якіх былі яшчэ на заводзе пераабсталяваныя ў Ausf.F2.
 
== Захаваўшыяся асобнікі ==