Дынама-93 Менск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ ru
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 17:
==Гісторыя==
У першым незалежным чэмпіянаце краіны [[1992]] г., які праводзіўся ў адно кола, Дынама-93 гуляла ў Другой лізе чэмпіяната Беларусі (на той час [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Другім па рангу дывізіёне]]), дзе сталася пераможцам і атрымала права гуляць у [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]]. Дынама-93 набрала роўную колькасьць пунктаў з бабруйскім [[Белшына Бабруйск|Шыньнікам]], а таму чэмпіёнства прыйшлося здабываць у дадатковай гульні, якая адбылася 25 чэрвеня 1992 г. на стадыёне [[Трактар (стадыён)|Трактар]] у Менску, дзе сталічная каманда ўпэўнена перамагла зь лікам 3:0. Пры гэтым цікава, што ў асабістай сустрэчы рэгулярнага першынства Дынама-93 свайму суперніку ўсё ж такі прайграла (1:2).
 
У сэзоне 1998 Дынама-93 здолела згуляць усяго 14 гульняў, дадаткова атрымаўшы адну тэхнічную паразу ад [[Віцебск (футбольны клюб)|Віцебска]] (0:3), не зьявіўшыся на матч праз фінансавыя цяжкасьці. Улетку 1998 г. каманда была вымушана зьняцца з чэмпіянату і неўзабаве была афіцыйна распушчана.
 
''Паказьнікі выступленьня Дынама-93 ў Вышэўшай лізе чэмпіянату Беларусі'':