PzKpfw IV: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 77:
 
Усе прадстаўленыя праэкты мелі хадавую частку з шахматным разьмяшчэньнем апорных коўзанак вялікага дыяметра і адсутнасьцю падтрымліваючых коўзанак, за выключэньнем усё таго жа [[VK 2001(Rh)]], у цэлым убраўшага хадавую частку са зблакірваннымі парамі апорнымі коўзанкамі малога дыяметра і бартавымі экранамі ад дасьведчанага [[Цяжкі танк|цяжкага танка]] [[Neubaufahrzeug|NbFz]]. Лепшым з іх у выніку быў прызнаны праект «Крупп» — '''[[VK 2001(K)]]''', але Кіраваньне ўзбраеньняў не задавальняла яго [[Рысора|рысорная]] [[падвеска]], якую яны патрабавалі замяніць больш дасканалай [[тарсіён|тарсіённай]]. Аднак «Крупп» настаяла на ўжываньні хадавой часткі са зблакаванымі парамі коўзанк сярэдняга дыяметра на рысорнай падвесцы, запазычанай у [[PzKpfw III]] яе жа распрацоўкі. Каб пазбегнуць непазбежных пры перапрацоўцы праекту пад тарсіённую падвеску затрымак з пачаткам вытворчасьці востра неабходнага войску танка, Кіраваньне ўзбраеньняў было змушанае пагадзіцца на прапанову «Крупп»<ref>Panzerkampfwagen IV Medium Tank 1936—1945</ref>. Пасьля дапрацоўкі праекту, «Крупп» атрымала замову на вытворчасць предсэрыйнай партыі новага танка, да таго часу атрымалага пазначэньне '''«браняваная машына з 75-мм гарматай»''' або, па скразной сістэме пазначэньняў, прынятых у то час, ''«эксперыментальны ўзор 618»'' (Versuchskraftfahrzeug 618 або ''[[VK 618]]''). З красавіка [[1936]] году, танк набыў сваё канчатковае пазначэньне — '''Panzerkampfwagen IV''' або '''PzKpfw IV'''. Акрамя гэтага, яму быў прысвоены азначнік ''VK 222'', які раней належыў [[Pz.Kpfw.II]].
 
== Сэрыйная вытворчасьць ==
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.A  ===
[[Файл:Bundesarchiv Bild 146-1970-050-41, Anschluss sudetendeutscher Gebiete, Panzerparade.jpg|thumb|300px|PzKpfw IV Ausf.A на парадзе, 1938 год]]
Першыя некалькі PzKpfw IV «вопытнай» сэрыі былі вырабленыя ў [[1936]]—[[1937]] гадах на заводзе «[[Friedrich Krupp AG Hoesch-Krupp|Круп]]» у [[Эсэн]]е. Сэрыйны жа выпуск першай сэрыі, '''1.Serie/B.W.''', быў пачаты ў кастрычніку 1937 года на заводзе «Круп-Грузон» у [[Магдэбург]]у. Усяго да сакавіку [[1938]] года было выпушчана 35 танкаў гэтай мадэфікацыі, пазначалых як '''Panzerkampfwagen IV Ausfuhrung A''' ('''«мадэль А»'''). Па адзінай сістэме пазначэньняў гэрманскай бронетэхнікі танк атрымаў азначнік '''SdKfz 161'''. Танкі ''Ausf.A'' шмат у чым усё яшчэ з'яўляліся предсэрыйными машынамі і неслі супрацькульнае браняваньне, якое не перавышала 15—20 мм і слаба абароненыя прыборы назіраньня, асабліва ў камандзірскай вежцы<ref>Сярэдні танк Panzer IV -Масква.Мадэліст-канструктар 1999год</ref>. Разам з тым, на ''Ausf.A'' ужо былі вызначаныя асноўныя канструктыўныя асаблівасьці PzKpfw IV, і хоць у наступным танк шмат разоў падвяргаўся мадэрнізацыі, зьмены ў асноўным зводзіліся да ўсталёўкі больш магутнага браняваньня і ўзбраеньня, альбо да непрынцыповай пераробкі асобных вузлоў.
 
== Захаваўшыяся асобнікі ==