Філязофія: розьніца паміж вэрсіямі

21 байт дададзены ,  10 гадоў таму
д
дапаўненьне
д (артаграфія)
д (дапаўненьне)
[[Файл:Sanzio 01 Plato Aristotle.jpg|міні|250пкс|[[Плятон]] і [[Арыстоцель]]]]
'''Філязо́фія''' ({{lang-el|φιλοσοφία}} - [[трансьлітарацыя]] 1-га узроўню канвэрсіі - ''філософіа'', практычная [[транскрыпцыя|транскрыпцыя]] у [[Беларускі клясычны правапіс|Беларускім клясычным правапісу]] - ''філёзофія'', фанэтычная [[транскрыпцыя|транскрыпцыя]] практычнай [[транскрыпцыя|транскрыпцыі]] у [[Беларускі клясычны правапіс|Беларускім клясычным правапісу]] - ''філязофія'') у адрозненьні ад іншых [[навука|навук]] не мае дакладна акрэсьленага прадмету вывучэньня. Агульна філязофію можна ахарактарызаваць як спробу крытычна-рацыянальнай самаправеркі [[мысьленьне|мысьленьня]], як [[метад]]ычную [[рэфлексія|рэфлексію]]. Спроба акрэсьліць тэрмін «філязофія» ужо сама па сабе зьяўляецца прадметам вывучэння філязофіі.
 
Пачатак філязофскага мышлення ў [[6 стагодзьдзе да н. э.|6-ым стагодзьдзі]] да нараджэньня Хрыстова вызначае непасрэдны пачатак эўрапэйскай гуманітарнай гісторыі. На працягу стагодзьдзяў зь філязофіі выкрысталізаваліся і былі ўдасканаленыя мэтады і [[дысцыпліна|дысцыпліны]] іншых асобных навук. Так, і па сённяшні дзень існуюць не губляючы сваёй актуальнасці такія філязофскія дысцыпліны як '''[[лёгіка]]''' як навука аб паслядоўным і дакладным мышленні, '''[[этыка]]''' як навука аб маралі, '''[[мэтафізыка]]''' як навука аб высновах існавання і рэчаіснасьці. Філязофія таксама дала жыцьцё такім навукам як [[тэорыя пазнаньня]] і [[тэорыя навукі]], якія займаюцца вывучэньнем магчымасцяў пашырэньня і ўдасканальнення ведаў увогуле альбо ў асабістых выпадках у розных асобных навуках.
695

зьменаў