Лёгкая атлетыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Track_and_field?oldid=441623138
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Athletics competitions.jpg|міні|справа|250пкс|Віды лёгкай атлетыкі]]
'''Лёгкая атлетыка''' — від [[спорт]]у, у які ўваходзяць розныя канкурэнтныя спартовыя спаборніцтвы заснаваныя на такой дзейнасьці, як то бег, скокі й кіданьне. Кіданьні й скокі звычайна адбываюцца ў цэнтральнай плошчы [[стадыён]]а, у той час калі бег праходзіць па-за травяным пакрыцьцём пляцоўкі. Лёгкая атлетыка складаецца з зь такіх спартовых дысцыплінаў, як то спаборніцтвы на стадыёне, [[шашовы бег]], [[бег па перасечанай мясцовасьці]] й [[спартовая хадзьба]]. Самыя вядомыя спаборніцтвы па гэтаму віду спорту ёсьць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на [[Алімпійскія гульні|Алімпійскіх гульнях]] і [[чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы]]. [[Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацыяў]] (ІААФ) зьяўляецца міжнародным органам па лёгкай атлетыцы, яна была створана ў [[1912]] годзе й на сёньня аб'ядноўвае 213 нацыянальных фэдэрацыяў.
 
Лёгкая атлетыка, як правіла, складаецца зь індывідуальных відаў спорту, дзе спартсмэны супернічаюць адзін з адным дзеля выяўленьня пераможцы. У спаборніцтвах на хуткасьць перамагае спартсмэн з хуткім часам, у той час як у скоках і кіданьнях перамагае спартсмэн, які дамогся найбольшай адлегласьці альбо вышыні. Спаборнітвы па бегу падзяляюцца на [[спрынт]], [[бег на сярэднія дыстанцыі|бег на сярэднія]] й [[бег на доўгія дыстанцыі|доўгія дыстанцыі]], [[эстафэта|эстафэты]] й [[бег з бар’ерамі]]. Спаборніцтвы па скоках уключаюць у сябе [[скокі ў даўжыню]], [[трайны скок]], [[скокі ў вышыню]] й [[скокі з шастом]], у той час як найбольш распаўсюджанымі спаборніцтвамі па кідаючым відам ёсьць [[штурханьне ядра]], [[кіданьне дзіды]], [[кіданьне дыска|дыска]] й [[штурханьне молата|молата]]. Ёсьць таксама шматбор’і, як то [[сямібор’е|сямібор’і]] й [[дзесяцібор’е|дзесяцібор’і]], у якім спартсмэны спаборнічаюць у некалькіх зь пералічаных відаў.