Першае таварыства беларускае драмы і камэдыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д прастаўляйце інтэрвікі
Радок 1:
'''Пе́ршае тавары́ства белару́скае дра́мы й камэ́дыі''' існавала ў [[красавік]]у [[1917]] — сярэдзіне [[1920]] гадоў у [[Менск]]у. Было створанае [[Фларыян Ждановіч|Фларыянам Ждановічам]] пры ўдзеле [[Ігнат Буйніцкі|Ігната Буйніцкага]] й [[Усевалад Фальскі|Усевалада Фальскага]]. Адкрылася [[23 красавіка]] 1917 годагоду спэктаклямі «[[Паўлінка]]» [[Янка Купала|Янкі Купалы]] й «[[У зімовы вечар]]» [[Эліза Ажэшка|Элізы Ажэшкі]] ў памяшканьні Менскага гарадзкога тэатра. Потым працавала ў клюбе «[[Беларуская хатка]]». У таварыства ўваходзілі ўдзельнікі драматычных гурткоў, хор (кіраўнік [[Уладзімер Тэраўскі]]), танцавальная група (кіраўнік [[Часлаў Родзевіч]]) і аркестар народных інструмэнтаў (кіраўнік [[Дз. Захар]]).
 
Значнай падзеяй была першая пастаноўка [[10 ліпеня]] 1917 годагоду п’есы Янкі Купалы «[[Раскіданае гняздо]]». Ролі выконвалі: А. Крыніца (Лявон), Ф. Ждановіч (Сымон), В. Тарасік (Марыля), Р. Жакоўскі (Старац). Калектыў разьвіваўся на прафэсійнай аснове й у сваёй дзейнасьці абапіраўся на народныя традыцыі [[Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага|Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага]]. Пасьля спэктакляў звычайна наладжваліся дэклямацыі, выконваліся народныя танцы й песьні.
 
У складаных умовах германскай і польскай акупацыі, у грамадзянскую вайну таварыства адыграла важную ролю ў культурным жыцьці Беларусі, у станаўленьні беларускага прафэсійнага тэатральнага мастацтва. Трупа выяжджала ў [[Барысаў]], [[Жлобін]], [[Заслаўе]], [[Койданава]], [[Орша|Оршу]], [[Радашковічы]]. Пры ўдзеле членаў таварыства створаны Беларускі савецкі тэатар і Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва. У 1920 годзе з адкрыцьцём у Менску [[Беларускі дзяржаўны тэатар|Беларускага дзяржаўнага тэатра]] (з [[1944]] годагоду Беларускі тэатар імя Янкі Купалы, цяпер [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы]]) значная частка калектыву ўвайшла ў ягоную трупу й таварыства спыніла сваю дзейнасьць.
 
[[Катэгорыя:Беларускі тэатар]]
 
[[be:Першае беларускае таварыства драмы і камедыі]]