74 083
зьмены
(вікіфікацыя, стыль) |
|||
'''Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк''' ([[3 жніўня]] [[1953]], [[Пасёлак гарадзкога тыпу|мястэчка]] [[Узда
У [[1975]] годзе скончыў гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў [[Менск]]у. З [[1980]] году — навуковы супрацоўнік Інстытуту Гісторыі [[Акадэмія Навук Беларусі|Акадэміі Навук Беларусі]]
Дасьледаваньні прысьвечаны сярэднявечным паселішчам і мястэчкам, што зьявілася новым кірункам у археалёгіі Беларусі. У [[1991]] годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоньня XIV—XVIII стст.», якая ў [[1996]] годзе была апублікавана як манаграфія выдавецтвам «Беларуская Навука». У [[1995]] годзе ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў сьвет ягоная кніга «Двор у Туганавічах», прысьвечаная дасьледаваньню месца вялікага каханьня [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] і яго музы — Марылі Верашчакі. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках [[Вялікія Навасёлкі]], [[Клыпаўшчына]], [[Машчонае]], [[Павусьсе]]<ref>Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // {{Літаратура/Памяць/Койданаўскі раён|к}} С. 43.</ref>.
Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у [[Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі|Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі]].
Трагічна загінуў [[2 траўня]] [[1997]] году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора.
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Памяць/Койданаўскі раён}}
[[be:Валерый Шаблюк]]
|