Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 25:
 
== Перадгісторыя ==
[[15 сакавіка]] [[1994]] году [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўны Савет]] прыняў [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь]], па якой яна была абвешчаная ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй [[Рэспубліка Беларусь]] зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. 29 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам прыняты закон аб выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 6 красавіка 1994 г. прынятая пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах Прэзыдэнтаі Рэспублікіправядзеньні Беларусьрэспубліканскіх рэферэндумаў аб тэрмінах: 15–24 красавіка 1994 г. – утварэньне мясцовых камісіяў па выбарах, 15–24 красавіка – вылучэньне ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 25–29 красавіка – утварэньне ўчасткаў для галасаваньня, 25 красавіка – 14 траўня – збор подпісаў дэпутатаў Вярхоўнага Савета за прэтэндэнтаў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да 15 траўня – збор подпісаў грамадзян, 27 траўня – 2 чэрвеня – афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў. Такім чынам, пэрыяд з 2 па 22 чэрвеня аддаваўся зарэгістраваным кандыдатам на агітацыю. Першыя выбары [[Прэзыдэнт Беларусі|прэзыдэнта Беларусі]] прайшлі [[23 чэрвеня]] (1 тур) і [[10 ліпеня]] (2 тур) [[1994]] году.
 
== Прэтэндэнты ==