Лукаш Дзекуць-Малей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: дапаўненьне, стыль, артаграфія
Радок 3:
== Біяграфія ==
 
Зь сям’і настаўніка, Маці — Марыя з Тарасевічаў, бацька Мікалай. У чатыры гады застаўся без бацькоў. Да 16 гадоў выхоўваўся ў сям’і пэдагогаў Фунтаў. Скончыў [[слонім]]скую сярэднюю вучэльню, настаўніцкую сэмінарыю ([[1906]]). Працаваў настаўнікам, пазьней інспэктарам народнае адукацыі. Служыў расейскім войску ў [[Беласток]]у, дзе пазнаёміўся зь вернікамі эвангельска-баптыскага веравызнаньня, стаў наведваць іх малітоўныя зборы. У ноч з [[31 сьнежня]] [[1911]] на [[1 студзеня]] [[1912]] у [[Беласток]]у на рацэ [[Супрасьль (рака)|Супрасьль]] прыняў водны хрост паводле баптыскагабаптысцкага абраду. Водны хрост удзяліў прасьвітар беластоцкае царквы Раман Хамяк.
 
У [[1912]] (або пачатку [[1913]]) пачаў прапаведваць, за што быў арыштаваны ў [[Лыскава (Берасьцейская вобласьць)|Лыскава]] ([[Пружанскі раён]]) і прывезены ў турму ў [[Берасьце]]. У [[1913]] стаў студэнтам першых біблейскіх курсаў эвангельскіх хрысьціянаў у [[Санкт-Пецярбург]]у І. С. Праханава. У [[1915]] пачаў вучыцца ў духоўнай сэмінарыі.