Пітэр Паўль Рубэнс: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Peter_Paul_Rubens?oldid=436613145 |
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Peter_Paul_Rubens?oldid=436613145 |
||
Радок 35:
Вопыт Рубэнса ў Італіі працягваў ўплываць на ягоныя працы. Ён працягваў пісаць шматлікія лісты й карэспандэнцыю на [[італьянская мова|італьянскае мове]], падпісваючы іх як ''П’етра Паолё Рубэнс''.
=== Вяртаньне ў Антвэрпэн ===
[[Выява:Peter Paul Rubens 068.jpg|міні|справа|180пкс|''[[Узрушэньне крыжа (Рубэнс)|Узрушэньне крыжа]]''. [[1610]]–[[1611]] гады]]
Даведаўшыся пра хваробу сваёй маці ў [[1608]] годзе Рубэнс сплянаваў ад’езд зь Італіі ў Антвэрпэн. Тым ня менш, яна памерла раней, чым ён прыехаў дадому. Ягонае вяртаньне супала з пэрыядам аднаўленьня эканамічнага росквіту ў горадзе з падпісаньнем [[Антвэрпэнская дамова 1609 году|Антвэрпэнскай дамовы]] ў красавіку [[1609]] году, якая паклала пачатак [[Дванацацігадовы мір|Дванацацігадовага міру]]. У верасні таго ж года Рубэнс быў прызначаны прыдворным жывапісцам [[Альбэрт VII Аўстрыйскі|Альбэрта VII]] і ягонай жонкі [[Ізабэла Кляра Эўгенія|Ізабэлы Кляры Эўгеніі]], кіраўнікамі [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]]. Ён атрымаў спэцыяльны дазвол на стварэньне сваёй студыі ў Антвэрпэне, а не каля двара ў [[Брусэль|Брусэлі]], а таксама мог працаваць для іншых кліентаў. Рубэнс быў блізкім сябрам эрцгерцагіні Ізабэлы да самай ейнай сьмерці ў [[1633]] годзе й працаваў не толькі як мастак, але й як амбасадар і дыплямат. Рубэнс зрабіў далейшае ўмацаваньне сваіх сувязяў з горадам, калі [[3 кастрычніка]] [[1609]] году ён ажаніўся з Ізабэлай Брант, дачкой выбітнага грамадзяніна Антвэрпэна й гуманіста Яна Бранта.
У [[1610]] годзе Рубэнсы пераехалі ў новы дом, дзе месьцілася ў новая студыя. Зараз гэты [[Будынак Рубэнса]] ёсьць музей, дзе ён і ягоныя вучні зрабілі вялікую частку карцінаў, а таксама дзе месьціцца ягоная асабістая калекцыя твораў мастацтва й бібліятэка, якая зьяўляецца адной з самых шырокіх у Антвэрпэне. За час свайго жыцьця Рубэнс стварыў студыю са шматлікімі вучнямі й памагатымі. Сярод найбольш вядомых ягоных вучняў быў малады [[Антаніс ван Дэйк]], які неўзабаве стаў выбітным флямандзкім партрэтыстам і часьцяком потым супрацоўнічаў з Рубэнсам. Акрамя таго, Рубэнс часьцяком супрацоўнічаў з многімі іншымі вядомымі мастакамі ў горадзе, у тым ліку з анімалістам [[Франс Снэйдэрс|Франсам Снэйдэрсам]], які зрабіў унёсак пры стварэньні арла ў карціне «''Прыкутаны Прамэтэй''», а таксама са сваім добрым сябрам-мастаком [[Ян Брэйгель Старэйшы|Янам Брэйгелем Старэйшым]]. Акрамя таго, Рубэнс пісаў творы для алтароў, як то для [[Сабор анвэрпэнскай Маці Божай|сабору Маці Божай]], што таксама зрабіла значны ўнёсак у ягонае станаўленьне ў [[Фляндрыя|Фляндрыю]].
== Крыніцы ==
|