Беларускі трэці дзяржаўны тэатар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакладненьне
д →‎Гісторыя: вікіфікацыя, унутраныя спасылкі, артаграфія
Радок 4:
 
== Гісторыя ==
Першапачаткова калектыў працаваў пры Беларускім рабочым клюбе і іграў спэктаклі для гледачоў ускраін [[Менск|Менску]]у. Аснову трупы складала сям'ясям’я самога Ўладзіслава Галубка  — жонка, сын, дочкі, а таксама іншыя выканаўцы пераважна маладога пакаленьня. Працаваць акторам актыўна ішлі і беларускія пісьменьнікі  — [[Міхась Чарот]], [[Васіль Сташэўскі]], [[Алесь Дудар]], [[Ілары Барашка]].
 
Пра першы дэбют сваёй трупы Ўладзіслаў Галубок пісаў:
Радок 12:
{{канец цытаты}}
 
Распачаўшы працу ў сталіцы, Трупа беларускіх артыстаў выправілася ў падарожжы па Беларусі, такім чынам, стаўшы аб'язнымаб’язным тэатрам. Артысты ня мелі ўласнага транспарту, таму часта на выпадковых павозках ці санях, а часта і пешшу пераходзілі паміж беларускімі мястэчкамі<ref name=main>{{артыкул|аўтар=Анатоль Сабалеўскі|загаловак=Тэатр Уладзіслава Галубка|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=2007|выпуск=|том=|нумар=5|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
Адна з акторак тэатра Тацяна Шашалевіч успамінала:
{{пачатак цытаты}}
Не магу забыць адзін выпадак. Гэта было на Гомельшчыне каля [[Ветка|Веткі]], у вёсцы. Пасьля канцэрту нас выкінулі ноччу за вёскай. На досьвітку мы ўвайшлі ў пасёлак нейкага саўгаса зь песьняй і музыкай. Праз вокны з-за фіранак пазіралі на нас зьдзіўленыя заспаныя твары. Выгляд у нас быў незвычайны: усе мы былі апранутыя ў беларускія касьцюмы з рэшткамі грыму на тварах. Не было дзе рагрыміраваццаразгрыміравацца. Але нам было вельмі весела. Мы многа сьмяяліся, хоць вельмі хацелася есьці. Галубок пайшоў да дырэктара саўгаса за дапамогай. Пакармілі нас малаком і хлебам, далі адну вялікую павозку, пасадзілі нас, жанчын, і паехалі ў Ветку. А мужчыны так і ішлі пешкі яшчэ кілямэтраў 10—15<ref>{{Кніга|аўтар = Шашалевіч Т.|частка = Першы народны|загаловак = Адхінуўшы заслону часу...: Успаміны пра Уладзіслава Галубка|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мінск|выдавецтва = [[Мастацкая літаратура (выдавецтва)|Мастацкая літаратура]]|год = 1979
|том = |старонкі = 78|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
{{канец цытаты}}
 
Папулярнасьць тэатру шырылася вельмі інтэнсіўна, аднак у канцы 1920-х ідэалягічныя органы СССР пачалі звужаць кола дзейнасьцьдзейнасьці тэатру, абвінавачваючы яго ў абмежаваным, нацыяналістычным рэпэртуары і нізкім, прымітыўным узроўні яго сцэнічнага ўвасабленьня. У пачатку 1930-х гг. Уладзіслава Галубка адхілілі ад мастацкага кіраўніцтва тэатру, пакінуўшы за ім адміністрацыйна-гаспадарчую працу і працу актора. Тэатар жа пачалі пераводзіць у іншы кірунак  — побытавы рэалістычна-псыхалягічны, у рэчышчы якога працавала абсалютная большасьць сцэнічных калектываў таго часу<ref name=main/>.
 
Пасьля арышту Ўладзіслава Галубка і яго расстрэлу [[28 верасьня]] [[1937]] году, найбольш верагодна, у [[Курапаты|Курапатах]], тэатар расфармавалі<ref name=main/>. Акторы пачалі ўладкоўвацца ў іншыя калектывы, а некаторыя ўвогуле сыйшлі з сцэны<ref name=main/>.