Малекула: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.1) (робат дадаў: kk:Молекула
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Molecule?oldid=439100298
Радок 1:
[[Файл:Atisane3.png|міні|справа|360пкс|Трох- і двухмэрныя мадэлі малекулаў]]
'''Малекула''' — найменшая часьцінка дадзенага [[рэчыва]], надзеленая ягонымі якасьцямі. Хімічныя ўласьцівасьці малекулы вызначаюцца з дапамогай яе [[Хімічны склад|складу]] і [[Хімічная будова|хімічнае будовы]].
'''Малекула''' — найменшая часьцінка дадзенага [[рэчыва]], надзеленая ягонымі якасьцямі, а таксама [[электрычнасьць|электрычна]] нэўтральная група як мінімум з двух [[атам]]аў, якія ўтрымліваюцца разам кавалентным хімічнымі сувязямі<ref>Pauling, Linus (1970). General Chemistry. New York: Dover Publications, Inc.. ISBN 0-486-65622-5.</ref><ref>Ebbin, Darrell, D. (1990). General Chemistry, 3rd Ed.. Boston: Houghton Mifflin Co.. ISBN 0-395-43302-9.</ref>. Хімічныя ўласьцівасьці малекулы вызначаюцца з дапамогай ейнага [[Хімічны склад|складу]] й [[Хімічная будова|хімічнае будовы]]. Малекулы адрозьніваюцца ад [[іён]]аў паводле адсутнасьці [[электрычны зарад|электрычнага зараду]]. Аднак у [[квантавая фізыка|квантавай фізыцы]], [[арганічная хімія|арганічнай хіміі]] й [[біяхімія|біяхіміі]], тэрмін «''малекула''» часта выкарыстоўваецца менш строга й прымяняецца да шмататамных іёнаў. У [[кінэтычная тэорыя|кінэтычнай тэорыі]] [[газ]]аў, тэрмін «''малекула''» часьцяком выкарыстоўваецца для любых газападобных часьцінак, незалежна ад свайго складу. Згодна з гэтым вызначэньнем атамы [[высакародны газ|высакародных газаў]] лічацца малекуламі, нягледзячы на тое, што яны складаюцца з аднаго нязьвязнага атама<ref>Chandra, Sulekh. Comprehensive Inorganic Chemistry. New Age Publishers. ISBN 8122415121.</ref>. Малекула можа складацца з атамаў аднаго хімічнага элемэнта, як [[кісларод]] (O<sub>2</sub>), альбо розных элемэнтаў, як [[вада]] (H<sub>2</sub>O). Атамы й хімічныя злучэньні, зьвязаныя некавалентнай сувязьзю, як то [[вадарод]]нымі сувязямі альбо іённымі, як правіла, не лічацца адзіночнымі малекуламі<ref>[http://www.britannica.com/EBchecked/topic/388236/molecule Molecule], Encyclopaedia Britannica on-line </ref>.
 
Малекулы ў якасьці кампанэнтаў рэчываў шырока распаўсюджаны ў арганічнай хіміі. Яны таксама складаюць большую частку [[акіян]]аў і [[атмасфэра Зямлі|атмасфэры]]. Вялікая колькасьць знаёмых цьвёрдых рэчываў, аднак, у тым ліку большасьць [[мінэрал]]аў, якія ўваходзяць у склад [[Зямная кара|кары]], [[мантыя Зямлі|мантыі]] й [[ядро Зямлі|ядра]] [[Зямля (плянэта)|Зямлі]], утрымоўваюць шматлікія хімічныя сувязі, але не складаюцца ў малекулы. Нетыповыя малекулы могуць быць вызначаны іённымі крышталямі, як то [[соль]], і кавалентным крышталямі, як сетка цьвёрдых рэчываў, хоць яны часта складаюцца з паўтаральных элемэнтарных блёкаў, якія разьмешчаны ў плоскасьці, як то [[графэн]], альбо ў трох вымярэньнях, як у [[алмаз]]е альбо [[хлярыд натра|хлярыду натра]]. Блёкавая паўтаральная структура мае месца й для кандэнсаваных фазаў з [[мэталічная сувязь|мэталічнай сувязьзю]]. У [[шкло|шкле]] й цьвёрдых рэчывах, якія існуюць у шклопадобным неўпарадкаваным стане, атамы могуць таксама змацоўвацца хімічнымі сувязяў без якога-небудзь вызначэньня малекулы, але таксама без заканамернасьцяў паўтаральных зьвёнаў, якімі характарызуюцца [[крышталь|крышталі]].
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Адносная малекулярная маса]]
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==