Сама: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: id:Samo
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Сама''' (памёр у 658 годзе) — першы вядомы па імені славянскі князь, заснавальнік [[Дзяржава Сама|дзяржавы Сама]].
 
Згодна з Кронікай Фрэдэгара, Сама быў [[франк]]скім гандляром з Сянонскай вобласьці<ref>Лічыцца, што маецца на ўвазе горад [[Санс]] ў Францыі.</Ref>. Фінскі філёлаг Й. Міккала мяркуе, што гандляр Сама быў [[Галы|гала]]-рымлянінам <ref>[http://a209.ucoz.ru/publ/3-1-0-4 Дзяржава Сама як ідэалягічны аргумэнт]</ref>. Ён узначаліў паўстаньне славян ([[венеды|венедаў]]) супраць [[аварскі каганат|Аварскага каганата]], у выніку быў абраны каралём (ваенным правадыром) і выйграў вайну. Кроніка Фрэдэгара адносіць гэтую падзею да [[623]] года.
 
Аднак існуюць сумневы ў франкскім паходжаньні Сама. Так позьняя традыцыя, запісаная ў створанай каля [[870]] года ў [[Баварыя|Баварыі]] {{Мова-la|«Conversio Bagoariorum et Carantanorum»}} («Зварот Баварыі і харутан»), лічыць Сама славянінам: «У часы слаўнага караля франкаў Дагабэрта славянін нейкі, імем Сама, які пражываў у харутан, быў правадыром гэтага племя». <ref>«Conversio». c. 4. MG, SS. T. XI, p. 7., Цытата прыведзеная па {{артыкул|аўтар = Грацианский Н.|загаловак = Славянскае царства Сама (да крытыкі вестак «Хронікі Фредегара»)|спасылка = http://svetaland.webgarden.cz/unnamed-29|выданьне = Гістарычны часопіс|год = 1943|нумар = 5|старонкі = 45}}</ref>