Шыман Старавольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д untagged isolated.
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[Файл:Matejko starowolski.gif|міні|250пкс|Ксёндз Шымон Старавольскі паказвае [[Карл Х Густаў|Карлу Х Густаву]] вавельскую катэдру. Выява [[Ян МацейкаМатэйка|Яна МацейкіМатэйкі]].]]
'''Шымон Старавольскі''' ({{Мовамова-pl|Szymon Starowolski}}; [[1588]], вёска [[Стараволя (Пружанскі раён)|Стараволя]] каля [[Пружаны|Пружанаў]] — [[4 красавіка]] [[1656]]) — польскі гісторык, палітоляг літоўскага паходжаньня, каталіцкі [[ксёндз]]. Аўтар амаль 70 гістарычных і паліталягічных працаў, напісаных збольшага на лаціне.
 
== Жыцьцяпіс ==
Сын дробнага [[шляхціч]]а [[Базыль Старавольскі|Базыля Старавольскага]]. Пра бацьку польскі гісторык [[Вэспазян Кахоўскі]] (''Wespazian Kochowski'') пісаў, што «ганарыўся вядомай радзінай, лепей чым гербам шляхетным». Польскія гісторыкі дасюль ня маюць згоды, якога [[герб]]у былі Старавольскія. Ці то [[Ляліва (герб)|Лялівы]], ці то [[Ладзьдзя (герб)|Ладзьдзі]], але большасьць мяркуе, што паходзілі ззь безгербовага баярства. Доўгі час нават месца нараджэньня Шымона выклікала спрэчкі — то прыпісвалі, што ён з-пад [[Кракаў|Кракава]], то пісалі, што ён з Валыні.
 
Шымон Старавольскі працаваў прыдворным ў [[канцлер]]а і вялікага кароннага [[гетман]]а [[Ян Замоскі|Яна Замоскага]] (''Jana Zamoyskiego''). У [[1612]]—[[1618]] гадах вучыўся ў [[Кракаўская акадэмія|Кракаўскай акадэміі]], дзе атрымаў тытул [[бакаляўр]]а філязофіі. У [[1620]]—[[1621]] сакратар у [[Вялікі гетман літоўскі|вялікага гетмана літоўскага]] [[Ян Караль Хадкевіч|Яна Караля Хадкевіча]] і быў разам зь ім пад [[Бітва пад Хоцінам 1621 году|ХоцімХоцінам]]ам. Пасьля працаваў ў розных [[магнат]]аў, некалькі разоў выяжджаў за мяжу як прэцэптар (preceptor) маладых магнатаў. З князямі [[Януш Астроскі|Янушам]] і [[КанстанцінКанстантын Астроскі (малодшы)|Канстанцінам Астроскімі]] адведаў [[Нямеччына|Нямеччыну]], [[Нідэрлянды]], [[Францыя|Францыю]] і [[Італія|Італію]]. Падарожнічаў таксама са [[Стэфан Патоцкі|Стэфанам Патоцкім]] і [[Александр Канецпольскі|Александрам Канецпольскім]] (''Konecpolski''), сынам вядомага гетмана. У другой палове XVII стагодзьдзя зьвязаўся зь біскупам [[Якуб Задзікі|Якубам Задзікім]], і на яго прапанову прыняў у [[1639]] годзе [[капланства]]. Дзякуючы біскупскай падтрымцы атрымаў тарноўскую канцылярыю. Напачатку [[1655]] стаўся кракаўскім канонікам.
 
У [[верасень|верасьні]] [[1655]] году Старавольскі адзіны з 36 чальцоў кракаўскай капітулы застаўся ў Кракаве напярэдадні асады яе швэдамі. Да таго, у ліпені Сымон выконваў абавязкі скарбніка катэдры. [[17 верасьня]] ён прызначаны кіраўніком [[Кракаўская катэдра|катэдры]] і яе [[скарбнік]]ам, а [[25 верасьня]] Кракаў атачыла швэдзкае войска.
 
Кароль швэдзкі і пратэстант [[Карл Х Густаў]] па здабыцьці Кракава [[19 кастрычніка]] папрасіў Старавольскага паказаць яму катэдру і [[саркафаг]]і польскіх каралёў. Існуе паданьне пра той экскурс: каля надмагільля караля [[Уладыслаў Лакетак|УладыславаЎладыслава Лакеткі]] Старавольскі мовіў, што гэта кароль, які тройчы кідаў [[трон]] і тройчы на яго вяртаўся. Карл Х Густаў засьмяяўся: «Ваш [[Ян Казімір]], раз скінуты з трону, ужо на яго ня вернецца». На што канонік, узьняўшы галаву і рукі ўгору, мовіў: «''Deus mirabilis, fortuna variabilis''» — ''Бог цудоўны, шчасьце зьменліва'' — лац. Гэтую гутарку апісаў праз 30 гадоў польскі гісторык [[Вэспазян Кахоўскі]]. (Annalium Poloniae ab obitu Vladislai IV, climacter II — Летапіс польскі ад сьмерці Уладзіслава IV, частка ІІ, Кракаў 1688).
 
Аднак пры жыцьці сам Старавольскі пра гэта ніколі ня згадваў. Але скардзіўся, што швэд запатрабаваў 100 тысяч [[талер]]аў кантрыбуцыі з кракаўскай катэдры. Пасьля гэта сума была раскладзена на ўсе [[касьцёл]]ы ў горадзе. Неўзабаве — [[30 кастрычніка]] — швэдамі былі абрабаваныя кракаўскія [[кляштар]]ы, а Марыяцкі касьцёл ацалеў толькі дзякуючы некалькітысячнаму [[хабар]]у, што далі захопнікам. Па словах Старавольскага, Кракаўская катэдра восемьвосем разоў трапляла пад рэквізыцыю. Зрэшты, з каралеўскага замку [[ВавельВавэль]] швэды вывозілі каштоўнасьці і мастацкія творы на вазах. Трывала гэта да капітуляцыі швэдзкай залогі [[30 жніўня]] [[1657]] году.
 
Шымон Старавольскі не дажыў да вызваленьня Кракава і памёр [[4 красавіка]] [[1656]] году.
 
== Працы ==
 
* ''Polska albo opisanie Królestwa Polskiego'' — przewodnik po kraju
* [[1625]] ''Scriptorum polonicorum hekatontas sue centrum illustrum Poloniqe scriptorium elogia et ritae'' — перакладзена на польскую як ''Setnik pisarzy polskich''